Description
⭐️ Госці эпізода - Раман і Анатоль Нефідовічы, стваральнікі праекта Palessie Travel.
Надыходзіць вясна, на Палессі пачынаецца разводдзе рэк, таму ў хуткім часе сацсеткі будуць поўныя здымкаў і відэа гэтай з’явы. Сёння мы паглядзім на палескія рэкі з іншага боку, вачыма і расказамі Рамана і Анатоля Нефідовічаў.
Пра што пойдзе размова?
якую ролю геафак БДУ мае ў стварэнні праекта;
колькі каштавала першая байдарка спадара Анатоля;
як шукаецца рэчышча ракі ў балоце;
наколькі меліяратыўная сістэма каналаў (былое балота Грычын) прыдатная да сплаваў;
стварэнне новай сістэмы маршрутаў па ўзроўнях цяжкасці;
якая праблема падштурхнула да сплаваў па Нёмане;
стварэнне турыстычных баз ды музея;
клубнічныя туры і каштоўнасць тэматычных актыўнасцей;
якім адным словам можна апісаць стаўленне мясцовых жыхароў;
як праект паўплываў на рынак нерухомасці;
чаго не хапае з інфраструктуры для больш якаснай працы.
Першы тур Мора Герадота адбудзецца 8 сакавіка, а ўвесь расклад можна палядзець на сайце. Пішыце Раману і Анатолю, прыязджайце на Лунінеччыну і захапляйцеся прыродаю ды лакальнымі расказамі!
❗️ Сайт праекта Palessie Travel: https://baida.by/
❗️ Instagram-старонка праекта Palessie Travel: https://www.instagram.com/palessie_travel/
❗️ Instagram-старонка Рамана Нефідовіча: https://www.instagram.com/nef_ram/
❗️ Артыкул пра праекта Palessie Travel: https://34travel.me/gotobelarus/post/palessie-travel
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby
Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына.
Гэты эпізод выходзіў на Patreon адразу пасля асноўнага выпуску. Сёння на Patreon выйдзе новы бонусны эпізод, таму падпісывайцеся і слухайце цікавосткі пра спадчыну!
Размова з...
Published 11/05/24
⭐️ Госця эпізода - Вольга Барышнікава, этнамузыколаг, аўтар кнігі "І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі".
У эпізодзе пойдзем размова пра тое, як спевы нясуць у сябе лакальныя адметнасці, ці ўласцівы музычны фальклор для мужчыны, дзе адшукаць спевы са сваёй...
Published 10/22/24