Episodes
⭐️ Госць эпізода - Алег Дзярновіч, кандыдат гістарычных навук і кіраўнік даследчых і археалагічных прац у Крэўскім замку. Аб чым ідзе гаворка? 🔻 якія былі ўражанні пры першым наведванні Крэўскага замка (то було амаль 30 год таму); 🔻 што такое Крэўская ўнія і якая яе роля ў гісторыі рэгіёна; 🔻 які князь ВКЛ быў забіты ў замку і дзе дакладна; 🔻 "першы палітэмігрант з Масквы" у Крэўскім замку; 🔻 што стаяла на дзядзінцы замка ў 18 стагоддзі; 🔻 якую роль адыгралі польскія рэстаўратары ў...
Published 03/14/23
Размаўляць у гэтым эпізодзе будзем пра генеалогію, то бок людскую спадчыну, і як яна сутыкаецца з краязнаўствам на ўласным прыкладзе госця. Госць эпізода - Сяргей Андрыянаў, які шчыльна займаецца генеалагічнай справаю і даследаваў радавод да 16 стагоддзя. Даследаванне свайго роду прывяло Сяргея да даследавання вёскі Лашанцы Крупскага раёну, адкуль паходзіць частка роду, а зараз пастаўлена мэта - выдаць кнігу па гісторыі былога маёнтка і яго жыхароў. Аб чым ідзе гаворка? як даследаваць...
Published 02/28/23
Дваццаць першым выпускам мы распачынаем другі сезона падкаста і ў ім кранаем надзвычай цікавую тэму: тэма спадчыны народнай супольнасці Беларсуі. Госць эпізода - Сялім Ільясевіч, этнічны беларускі татарын, які жыве ў мястэчку Іўе. Дарэчы, у Іўе ўвогуле знаходзіцца самая буйная татарская абшчына ў Беларусі і стаіць адзіная мячэць, якая не зачынялася ад свайго будаўніцтва. Аб чым ідзе гаворка? ці ганебна зваць беларускага татарына татарынам; наколькі блізкародныя сувязі прымальны ў...
Published 02/14/23
Дваццаты эпізод падкаста - апошні эпізод першага сезона VANDRA падкаста. Эпізод - без гасцей, але з разважаннямі, ідэямі і ўласным досвед экспедыцыі ў вёску. Апошнюю частку эпізода можна нават можна адзначыць як Докшыцкія гісторыі. Аб чым разважаем у падкасце? што ёсць вёска і чым яна адрозніваецца ад аграгарадка на прыкладзе падарожжа па Шчучыншчыне; анансуем ідэю рэйтынга прывабнасці вёсак; знаходзім адказы на пытанне, у чым каштоўнасць беларускай вёскі і на што трэба звяртаць увагу...
Published 12/27/22
Гэта другі выпуск з палескімі гісторыямі. У гэтым эпізодзе мы накіроўваемся ў вёску Вялікія Чучавічы, а госцямі эпізода будуць трое жыхароў вёскі: Хвастоў Яўген Іванавіч - першы краязнаўца Чучавіцкага краю, Грыцкевіч Іван Адамавіч, 1935 г.н. - адзін са старэйшых дзядоў у Чучавічах, Грыцкевіч Марыя Сцяпаўнаўна, 1927 г.н., якая расказывала пра забойства польскага палкоўніка і дзялілася ўспамінамі пра польскі час. Яўген Хвастоў распавядзе пра тое, што пісалі ў царкоўным летапісе і як...
Published 12/13/22
Вандроўкі па Беларусі - гэта складная тэма, калі ты не на машыне. Цягнікамі не ўсюды дабярэшся, а аўтобусы з большага ездзяць не зручна. Ёсць яшчэ маршруткі, але і іх з добраякасным сэрвісам не хапае. У апошнія гады ўсё больш папулярнымі становяцца веласіпеды. Гэта можна заўважыць і па русе ў гарадах. Таму камбінацыя цягнік + веласіпед стала адной з папулярных сярод вандроўнікаў. Велавандроўнікі ствараюць свае велаблог, сайты і здымаюць тыктокі. Госць эпізода - Аляксандр Тарасевіч, які вядзе...
Published 11/29/22
На сённяшні дзень у Беларусі пры наяўнасці мноства зруйнаваных гістарычных каштоўнасцей не так шмат вядзецца рэстаўрацыйных прац. У 2019 годзе ў вёсцы Закозель на неагатычнай капліцы роду Ажэшка раслі дрэвы, а зараз ужо ідзе трэцці год яе аднаўленне, а ў капліцы ўжо нават стаяць вітражы. Госць эпізода - Сяргей Крук, рэстаўратар і чалавек, які прасоўвае спадчыну Закозеля ў сацсетках. Аб чым ідзе гаворка? як Сяргей трапіў да капліцы; ці мае дачыненне да капліцы Элаіза Ажэшка; што...
Published 11/15/22
Гэтым выпускам адкрываем тэму этнаграфічных экспедыцый па Палессі. Гасцей не будзе, бо ўмоўныя госці - даследчыкі/этнографы. У апошнія часы людзі сталі часта публікаваць фотаздымкі з Палесся, але ж за фотаздымкі - гэта толькі візуальная справаздача цэлага працэса. Ці ведаем мы аўтараў фотаздымкаў і што яны рабілі на Палессі? У 1934 годзе ў экспедыцыю па Пінскім Палессі прыязджаем амерыканка Луіза Арнер Бойд. Аб чым ідзе гаворка ў падкасце? Хто такая Луіза Бойд і адкуль у яе цяга да...
Published 11/01/22
Адукацыя ў галіне спадчыны - праблемная тэма ў Беларусі, бо адсутнічаюць інстуцыянльныя адзінкі, якія гэтым займаюцца. Усё трымаецца на ўласных інцыятывах, а арганізацыі, што маюць дачыненне да спадчыны, прымусова закрываюць. 🌟 Госць новага эпізода - Сцяпан Стурэйка, старшыня ліквідаванага ўладамі беларускага адгалінавання арганізацыі ICOMOS, а таксама выкладчык ЕГУ на праграмах “Еўрапейская спадчына” і “Развіццё культурнай спадчыны”. Пра што ідзе гаворка ў падкасце? як Сцяпан прыйшоў да...
Published 10/18/22
Чатырнаццаты выпуск падкаста - крайні выпуса перад зменамі ў праекце VANDRA. Будзе перапынак, але ж будзем намагацца вярнуцца як мага раней і з палепшыыь нарэшце якасць гука 😔 Госць эпізода #14 - краязнаўца Кастусь Шыталь. Калі гартаць стужку Кастуся ў фэйсбуку, то зразумееш, гэта сапраўдны знаўца свайго краю, Глыьоччыны. Менавіта пра Глыьбоцкі край і досвед Кастуся мы і размаўляем. Аб чым ідзе гаворка? З чаго Кастусь пачаў цікавіцца краязнаўствам; Як стары фотаздымак Глыбокага трапіў...
Published 08/30/22
Гэта трынаццаты выпуск з супрацоўнікам Веткаўскага музея, Сашам Нікіціным, які даследуе з экспедыцыямі вёскі Рэчыцкага і Калінкаўскага раёнаў. Перад выпускам будзе невялічкі дісклэймер. Справа ў тым, што госць эпізода Саша жыве ў Гомелі, таму размаўлялі мы з ім у анлайне. Ня будзем шукаць прычыны, але ж, на жаль, гук Сашынай часткі дыялога атрымаўся з жудаснай якасцю. З гэтай нагоды выбачаюся за той гук, які пачуеце. Слухаць часам цяжка, але ж можна і неабходна, бо гісторыі з экспедыцый...
Published 08/16/22
У дванаццатым выпуску мы вандруем па чыгунцы, а калі дакладней па вузкакалейцы. Госць выпуска - Арцём Слізкі, адзіны публічны чалавек у Беларусі, які прасоўвае і захоўвае спадчыну вузкакалейкі. Арцём стварыў праект "750mm" пра вузкакалейку Беларусі, стварае зараз музей ў Дзітве, ладзіць экскурсіі і шукае экспанаты да музея па лецішчах, хмызняках і нават на сайтах продажы аўто! Аб чым ідзе гаворка ў падкасце? як з'яўляліся ідэі з вузкакалейкай; дзе з'явілася першая пасажырская...
Published 08/02/22
Мы выходзім з месячнага адпачынку і вяртаемся з Глебам Лабадзенка. Глеб захоўвае старажытную спадчыну Менска, і робіць ён гэта ў вёсцы Гарадзішча на паўднёвым захадзе ад сталіцы. Музей "Стары Менск" - гэта ано частка праекта. Штогадовыя археалагічныя раскопкі, развіццё інфраструктуры, добраўпрадкаванне старога Гарадзішча, даследаванне зямель пры набыцці ўчасткаў і нават барацьба з чорнакапальнікамі і ахвотнікамі паездзіць на матацыклах. Усё гэта робіцца, каб захаваць спадчыну і...
Published 07/19/22
Дзясяты выпуск падкаста і і крайні перад месячным перапынкам. Ёсць меркаванне, што вандроўкі маюць пэўныя ступені эвалюцыі. Чацвёртая ступень - гэта вандроўкі па звычайных вёсках, хутарах і засценках. Сама тэорыя абмяркоўваецца ў выпуску з госцем. У госці да нас завітала Алеся Гурская, заснавальніца клуба вандровак Авантурысты. Алеся арганізуе вандроўкі па Беларусі, у прыватнасці па хутарах і вёсках да тутэйшых цікавых жыхароў. Што расказвае Алеся ў падкасце? як знайшлася спецыялізацыя...
Published 06/07/22
Дзявяты эпізод падкаста з Нэляй Крэйн, стваральніцай праекта па гісторыі і культуры беларускіх габрэяў - majsy.by! Нэля збірае габрэйскую спадчыну, ездзіць у экспедыцыі і працуе ў музеі гісторыі і культуры габрэяў Беларусі. Таму слухаць і размаўляць дакладна займальна! Аб чым ідзе гаворка ў падкасце? як з'явіўся праект majsy.by; як так склалася, што Беларусь, яе гістарычнасць, асацыюецца з габрэямі; як сістэма габрэйскай рэлігійнай адукацыі развівалася на тэрыторыі Беларусі; якія...
Published 05/24/22
Восьмы эпізод падкаста выходзіць у гадавіну трагедыі: 11 траўня 2021 года адбыўся пажар у Будслаўскім касцёле. Да нас у госці завітаў ксёндз Дзмітрый Дубовік, які шчыра распавеў як пра гісторыю святыні, так і пра тыя крокі, якія мы павінны зрабіць, каб цалкам аднавіць касцёл. Будслаўскі касцёл як малая базіліка і нацыянальны санктуарый; Што гэта такое пілігрымкі ў Будслаў; Гісторыя з'яўлення Будслаўскага абраз Маці Божай; Якія працы ідуць па аднаўленні касцёла; Што неабходна...
Published 05/10/22
Гэты эпізод падкаста асаблівы, бо госцямі з'яўляюцца тутэйшыя, мясцовыя жыхары вёсак Вялікія і Малыя Чучавічы. Вёскі акружаны лясамі і балатамі, таму маюць свой унікальны сусвет. Яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя ў вёску з экспедыцыяй прыязджаў этнограф Аляксндр Сержпутоўскі, які нарабіў каларытных фотаздымкаў і запісаў фальклор чучаўлян. Гісторыі пра лёс драўляных крыжоў, в'юноў, люлюку, баракі ў лесе, зборы ягад пры Польшчы і забойства польскага палкоўніка распавядаюць: Ляскоўская Таццяна,...
Published 05/04/22
Шосты эпізод падкаста з Сяргеем Ляпіным, стваральнікам праекта па драўлянай спадчыне Беларусі - drewa.by! Аб чым ідзе гаворка? - як з'явілася ідэя збіраць базу драўлянай спадчыны; - якія асаблівасці распаўсюду драўлянага дойлідства; - ці існуе сучасная драўляная спадчына Беларусі; - як захоўваць гэтакую спадчыну; - парады для вандроўніка, куды паехаць і на што звяртаць увагу. Сяргей знаходзіцца не ў Беларусі, таму запіс адбываўся ў Zoom і якасць гука крыху слабая. Падкаст ёсць на ўсіх...
Published 04/19/22
Гэты выпуск мы запісвалі шчэ ў сярэдзіне лютага. Вайна прыпыніла ўсе думкі і дзеянні па развіццю праекта. Прапускаючы два аўторка з новымі эпізодамі, падкаст вяртаецца. Пакуль ёсць магчымасць, будзем спрабаваць рабіць нешта карыснае ў турызме.  У пятым эпізодзе прыйшоў Жэня Беладзед - @beladzed . Жэня ўвесну 2020 года прапанаваў дапамгачы са скрэтч-картаю. Так з’явіўся сайт scratching.by. Усе падзякі па дызайну і вёрстцы менавіта яму.  Жэня ў школьныя гады з сябрам дазнаваліся, што такое...
Published 03/29/22
Дакладна год таму Аксана Манкевіч выйшла з Жодзіна пасля 15 содняў. А сёння Аксана выходзіць ізноў - у чацвёртым эпізодзе падкаста VANDRA. Нягледзячы на ўсе затрыманні, Аксана з любоўю дзеліцца сваімі ведамі на экскурсіях і павышае турыстычную граматнасць беларуса! Павага!   Як паўплывае гістарычнае асяроддзе ў дзяцінстве? Якая патрэбна адукацыя?  Як прыходзіць да аўтарскіх экскурсій? Ці ёсць недахоп экскурсаводаў? Куды падацца па Беларусі ўвесну?  Аб гэтым усім мы і размаўляем у...
Published 02/15/22
У трэццім выпуску падкаста VANDRA мы разглядаем літаратурны турызм Беларусі.    Гэты эпізод падкаста стаіць на асаблівым месцы. Па-першае, тут няма так званых гасцей. Замест людзей пісьменнікі і паэты і іх творы. Па-другое, гэта першы эпізод падкаста на роднай мове. Не без памылак, але тым не менш. Па-трэццяе, мы ізноў стараемся палепшыць якасць і знайсці свой стыль :) У новым выпуску мы разглядаем віды літаратурнага турызма з прыкладамі і разбяраем некалькі твораў. Дарэчы, творы...
Published 02/01/22
Во втором эпизоде подкаста мы сначала отвечаем на вопросы, что сейчас происходит с деревнями Беларуси, и определяем критерии ревитализации деревень, а потом направляемся в Москву. Гость выпуска: Андрей Уфимцев из Москвы, создатель проекта по восстановлению деревни Косаричи в Глусском районе. Мы разговариваем об идеях Андрея, зачем ему нужна беларуская деревня и почему деревне нужен музей индейцев. Подборка проектов по ревитализации деревень Беларуси:...
Published 01/18/22
В первом эпизоде подкаста мы обсуждаем усадьбы Беларуси, а точнее судьбу их покупок и восстановления. Герои выпуска - Паша Добровольский, владелец усадьбы Рудницких в Осада Дедино, и Маша Бычковская, менеджер проекта по восстановлению дворца Радзивиллов в Полонечке. Как случилась покупка усадьбы? Что уже было сделано? Какие планы по восстановлению 2022 году и как относится местный сельсовет к проекту? Об этом — в пилотном выпуске подкаста VANDRA. Мы учимся делать качественно, поэтому...
Published 12/28/21
Подкаст проекта VANDRA о туризме в Беларуси. Мы говорим о наследии, природе и людях. Только с приходом пандемии мы стали больше интересоваться локальным туризмом, однако многое до сих пор остается неизведанным. Туризм - это не только о усадьбах и замках, это еще и люди, которые причастны к его (не)развитию, это традиции в деревне и разнообразие языковых культур регионов, история мест и ценностей вокруг нас. Наш сайт: vandra.by Наш Instagram: instagram.com/vandra.by Автор подкаста: Рома...
Published 12/20/21