Вузкакалейка ў Беларусі | Арцём Слізкі і 750mm
Listen now
Description
У дванаццатым выпуску мы вандруем па чыгунцы, а калі дакладней па вузкакалейцы. Госць выпуска - Арцём Слізкі, адзіны публічны чалавек у Беларусі, які прасоўвае і захоўвае спадчыну вузкакалейкі. Арцём стварыў праект "750mm" пра вузкакалейку Беларусі, стварае зараз музей ў Дзітве, ладзіць экскурсіі і шукае экспанаты да музея па лецішчах, хмызняках і нават на сайтах продажы аўто! Аб чым ідзе гаворка ў падкасце? як з'яўляліся ідэі з вузкакалейкай; дзе з'явілася першая пасажырская вузкакалейка ў Беларусі; калі яны пачалі знікаць; што за праект "750mm" і "Нязведаная вузкакалейка"; як знаходзяцца экспанаты для музея вузкакалейкі; вандроўкі на цягніку па вузкакалейцы; планы і мара Арцёма па развіцці праекта; навошта Арцём займаецца захаваннем спадчыны. Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA! Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам! Сайт праекта "750mm": http://750mm.by/ Instagram-старонка праекта "750mm": instagram.com/750mm.by/ Facebook-старонка праекта "750mm": facebook.com/750mm.by
More Episodes
Published 06/05/24
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. У папярэднім выпуску была размова пра лёс мястэчка, яго матэрыяльную спадчыну і што Аляксей робіць з ёй. У гэтым жа эпізодзе размов пойдзе пра габрэйскі бок...
Published 05/21/24