Палескія гісторыі: царкоўны летапіс, паліцаі і гасцяванне цыган | Вялікія Чучавічы
Listen now
Description
Гэта другі выпуск з палескімі гісторыямі. У гэтым эпізодзе мы накіроўваемся ў вёску Вялікія Чучавічы, а госцямі эпізода будуць трое жыхароў вёскі: Хвастоў Яўген Іванавіч - першы краязнаўца Чучавіцкага краю, Грыцкевіч Іван Адамавіч, 1935 г.н. - адзін са старэйшых дзядоў у Чучавічах, Грыцкевіч Марыя Сцяпаўнаўна, 1927 г.н., якая расказывала пра забойства польскага палкоўніка і дзялілася ўспамінамі пра польскі час. Яўген Хвастоў распавядзе пра тое, што пісалі ў царкоўным летапісе і як знайшлі чучавіцкіх паліцаяў у Казахстане. Грыцкевіч Іван падзеліцца ўспамінам пра свайго дзеда, врача, які жыў у дзеда Дзем'яна, млынара, дзедавага брата-паліцая і першую настаўніцу Варвара Цярэнц'еўны. Грыцкевіч Марыя раскажа, як у вёску прыязджалі цыганы, чаму цыган крычаў на сваю жонку і як да бабы Мар'і прыйшла цыганка з зубным болем. ⭐️ Першыя Палескія гісторыі скончываліся вершам-спевам “Марына гатуй перогі”, а ў гэтым эпізоде будзе другі верш, а дакладней польская жаўнерская песенка, ад бабы Мар’і “Мілы вечык павевуе”. Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
More Episodes
Published 06/05/24
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. У папярэднім выпуску была размова пра лёс мястэчка, яго матэрыяльную спадчыну і што Аляксей робіць з ёй. У гэтым жа эпізодзе размов пойдзе пра габрэйскі бок...
Published 05/21/24