Яўрэйская рэлігійная адукацыя ў Беларусі: гісторыя, імёны і спадчына | Нэля Крэйн і majsy.by
Listen now
Description
Дзявяты эпізод падкаста з Нэляй Крэйн, стваральніцай праекта па гісторыі і культуры беларускіх габрэяў - majsy.by! Нэля збірае габрэйскую спадчыну, ездзіць у экспедыцыі і працуе ў музеі гісторыі і культуры габрэяў Беларусі. Таму слухаць і размаўляць дакладна займальна! Аб чым ідзе гаворка ў падкасце? як з'явіўся праект majsy.by; як так склалася, што Беларусь, яе гістарычнасць, асацыюецца з габрэямі; як сістэма габрэйскай рэлігійнай адукацыі развівалася на тэрыторыі Беларусі; якія выбітныя рэлігійныя дзеячы выйшлі ў свет з беларускіх устаноў; рэлігійны габрэйскі турызм і мясціны паломніцтва; архітэктурная спадчына, якую пакінула пасля сябе габрэйская сістэма адукацыя; што патрэбна зрабіць, каб развіваўся турызм па габрэйскай спадчыне. Месяц таму калежанка ў размове шчыра здзіўлялася, што ў Беларусі існуюць сінагогі. Канешне, гэта не сведчыць аб узроўні граматнасці ўсяго грамадства, але па яе частцы складаецца ўражанне, што гісторыя беларускіх габрэяў практычна невядомая. Тым больш не разглядаецца патэнцыял габрэйскай спадчыны. Таму давайце пашыраць веды і не страчваць сваёй спадчыны! Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA! Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам! Instagram-старонка праекта majsy.by: instagram.com/majsy.by Музей гісторыі і культуры габрэяў Беларусі: г. Менск, вул. Харужая 28
More Episodes
Published 06/05/24
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. У папярэднім выпуску была размова пра лёс мястэчка, яго матэрыяльную спадчыну і што Аляксей робіць з ёй. У гэтым жа эпізодзе размов пойдзе пра габрэйскі бок...
Published 05/21/24