Этнаграфічныя экспедыцыі | Луіза Арнер Бойд і Пінскае Палессе
Listen now
Description
Гэтым выпускам адкрываем тэму этнаграфічных экспедыцый па Палессі. Гасцей не будзе, бо ўмоўныя госці - даследчыкі/этнографы. У апошнія часы людзі сталі часта публікаваць фотаздымкі з Палесся, але ж за фотаздымкі - гэта толькі візуальная справаздача цэлага працэса. Ці ведаем мы аўтараў фотаздымкаў і што яны рабілі на Палессі? У 1934 годзе ў экспедыцыю па Пінскім Палессі прыязджаем амерыканка Луіза Арнер Бойд. Аб чым ідзе гаворка ў падкасце? Хто такая Луіза Бойд і адкуль у яе цяга да вандровак? Куды ў 1920-ыя даследчыца ездзіла ў экспедыцыі? Як выпадковая сустрэча занесла Бойд у Варшаву? Па днях разбіраем экспедыцыю Луізы Бойд вакол Пінска. Шукаем, як шануецца спадчына Бойд на Палессі. Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby Сайт мястэчка-прызрака Бодзі: https://www.bodie.com/ Дакументальны фільм “Полесье Луизы Бойд”: https://youtu.be/c38aoONqAZw Фотальбом “Палессе Луізы Бойд” :  http://polesie.org/wp-content/uploads/2016/03/Luiza_Boyd-Albom.pdf
More Episodes
Published 06/05/24
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. У папярэднім выпуску была размова пра лёс мястэчка, яго матэрыяльную спадчыну і што Аляксей робіць з ёй. У гэтым жа эпізодзе размов пойдзе пра габрэйскі бок...
Published 05/21/24