Стары Менск і захаванне яго спадчыны: гісторыя, знаходкі і мары | Глеб Лабадзенка
Listen now
Description
Мы выходзім з месячнага адпачынку і вяртаемся з Глебам Лабадзенка. Глеб захоўвае старажытную спадчыну Менска, і робіць ён гэта ў вёсцы Гарадзішча на паўднёвым захадзе ад сталіцы. Музей "Стары Менск" - гэта ано частка праекта. Штогадовыя археалагічныя раскопкі, развіццё інфраструктуры, добраўпрадкаванне старога Гарадзішча, даследаванне зямель пры набыцці ўчасткаў і нават барацьба з чорнакапальнікамі і ахвотнікамі паездзіць на матацыклах. Усё гэта робіцца, каб захаваць спадчыну і гісторыю! Аб чым ідзе гаворка ў падкасце? як ствараўся праект "Стары Менск" і з чаго ўсё пачыналася; які ўнікальныя знаходкі зрабіліся пад час раскопак і аб чым мараць археолагі; дзе захоўваюцца знойдзеныя артэфакты; чаму нельга паказаць вянцы хат пад дахам, як у музеі "Бярэсце"; барацьба з чорнакапальнікамі і як яны тлумачаць сваю дзейнасць; планы і мары па развіццю праекта "Стары Менск"; навошта Глеб займаецца захаваннем спадчыны. Шчыра кажучы, варта даслухаць да фінальнага блока, каб натхніцца і задумацца аб сваім стаўленні да гісторыі і культуры. Давайце пашыраць веды і не страчваць сваёй спадчыны! Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA! Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам! Сайт сядзібы-музея "Стары Менск": https://starymensk.by/ Instagram-старонка праекта "Стары Менск": instagram.com/starymensk.by/ Facebook-старонка праекта "Стары Менск": facebook.com/starymensk.by/ Музей "Стары Менск": в. Гарадзішча, вул. Піянерская, 5А
More Episodes
Published 06/05/24
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. У папярэднім выпуску была размова пра лёс мястэчка, яго матэрыяльную спадчыну і што Аляксей робіць з ёй. У гэтым жа эпізодзе размов пойдзе пра габрэйскі бок...
Published 05/21/24