Вандроўкі па вёсках, хутарах і засценках / Алеся Гурская і Авантурысты
Listen now
Description
Дзясяты выпуск падкаста і і крайні перад месячным перапынкам. Ёсць меркаванне, што вандроўкі маюць пэўныя ступені эвалюцыі. Чацвёртая ступень - гэта вандроўкі па звычайных вёсках, хутарах і засценках. Сама тэорыя абмяркоўваецца ў выпуску з госцем. У госці да нас завітала Алеся Гурская, заснавальніца клуба вандровак Авантурысты. Алеся арганізуе вандроўкі па Беларусі, у прыватнасці па хутарах і вёсках да тутэйшых цікавых жыхароў. Што расказвае Алеся ў падкасце? як знайшлася спецыялізацыя Авантурыстаў і свой уласны досвед вандровак; як знаходзяцца месцы, куда паехаць з турыстамі; як ставяцца гаспадары да гасцёў; чым прывабліваюць гаспадары вёсак на прыкладах Авантурыстаў; планы, ці куды паедуць Авантурысты; патэнцыял вандровак па вёсках і наступная ступень эвалюцыі. і шмат гісторый і асоб з вандровак па вёсках! Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA! Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам! Instagram-старонка Авантурыстаў: https://www.instagram.com/avan_tourists/ Instagram-старонка Алесі: https://www.instagram.com/alesgur/ Сайт Авантурыстаў: http://avantourists.by/
More Episodes
Published 06/05/24
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. У папярэднім выпуску была размова пра лёс мястэчка, яго матэрыяльную спадчыну і што Аляксей робіць з ёй. У гэтым жа эпізодзе размов пойдзе пра габрэйскі бок...
Published 05/21/24