Трылінка як спадчына Палесся польскіх часоў
Listen now
Description
Госцем эпізода будзе завочна Уладзіслаў Трылінскі і яго вынаходніцтва - трылінка. Маніторычы за тым, што абдываецца ў вандроўчым беларускім свеце за апошнія тыдні, не раз сустракаўся кантэнт з Пінску, дзе людзі акцэнтуюць сваю ўвагу на трылінцы. Трылінка ўпісана ў пешшую вуліцу Леніна, таму адпаведна мінуць яе нельга. Акрамя сацсеткавага кантэнта, перабіраю газеты польскіх часоў, трапілася нататка-навіна 30-ых гадоў, што паміж Брэстам і Пінска будзе пакладзена шаша з так званаю трылінкаю. Гэтыя два чыннікі сабраліся ў адное. Атрымоўваецца, што трылінка, гэта шчэ не стогадовая даўніна, але ж гэта натуральны чынам становіцца аб’ектам прыцягнення ўвагі. Гэта і падштрухнула да разбору тэмы трылінкі ды разважанняў, а што ж з ёй рабіць. што такое ўвогуле трылінка і адкуль пайшла яе назва; дзе Уладзілаву Трылінскаму прыйшла ідэя з шасцібаковымі пліткамі; калі дзень нараджэння трылінкі; якія бываюць трылінкі па відах, памерах і колерах; што пісалі польскія медыя пра будаўніцтва трылінкаю шашы №5 Кобрын-Пінск; успаміны бацькі пінчука пра ўдзел у будаўніцтве шашы; як знаходзілася і выкарыстоўваецца трылінка ў Брэсце і ў Пінску; дзе выкарыстоўваецца трылінка ў сучасныя часы (ад сметнікаў да гандлю); ці з'яўляецца трылінка прадметам спадчыны; што рабіць з трылінкаю зараз. ❗️ Мапа брукаваных дарог ❗️ Каардынаты маста Уладзіслава Трылінскага: 52.13983430913106, 19.87120208981726 ❗️ Каардынаты трылінкі паміж Бродніцай і Дубае: 52.0998606149805, 25.74838087318114  🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠ Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠ PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠
More Episodes
⭐️ Госць эпізода - Саша Мацкевіч, стваральнік праекта poshyk.info. У лістападзе гэтага году праекту споўнілася 10 год, разам з тым можна фіксаваць досвед Сашы - 10 год актыўных вандровак. Менавіта пра гэты досвед, а таксама пра тое, як трансфармуецца праект і інтарэсы, і пойдзе размова ў...
Published 11/26/24
Published 11/26/24
⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына. Гэты эпізод выходзіў на Patreon адразу пасля асноўнага выпуску. Сёння на Patreon выйдзе новы бонусны эпізод, таму падпісывайцеся і слухайце цікавосткі пра спадчыну! Размова з...
Published 11/05/24