Як захоўваецца спадчына на Ганцавіцкім Палессі | Уладзімір Кандраценя і Палескі палын
Listen now
Description
⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Кандраценя, стваральнік праекта па захаванні этнаграфічнай спадчыны Ганцавіцкага Палесся. Аб чым пойдзе размова ў выпуску? як прыйшла ідэя праекта,  ці паўплываў на інтарэс Аляксандр Сержпутоўскі, як адбылася супраца з Традыцыйным строем, якія абрады праводзілі на імпрэзе Калядных спевак, наколькі вялікая ўласная калекцыя тэкстылю, як да Уладзіміра трапіў кабацік, якому амаль 130 год, як праводзяцца абрады прыбірання крыжоў і “лялька-немка”, якія ўсталяваліся стасункі з Дамамі культуры і рамёстваў і мясцовымі жыхарамі.  А яшчэ Уладзімір дае свае ўласныя парады, куды варта з'ездзіць у Ганцавіцкім раёне! ❗️ Праект "Палескі палын": https://www.instagram.com/paleski_palyn/ ❗️ Facebook-старонка Уладзіміра Кандрацені: https://www.facebook.com/profile.php?id=100036970604913 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate
More Episodes
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. Дзейнасць Аляксея шырокая, таму мы пашырылі нашу размову на два эпізоды, то бок наступны эпізод выйдзе таксама з Аляксеем, але ж ён будзе пра габрэйскую спадчыну...
Published 05/14/24
Арганізаваныя эксурсіі і туры - гэта ано дробная частка могілкавага турызма, і гэта тое, што ўспрымаецца праз шаблоны. У Беларусі могілкавы турызм дык увогуле свой "іншасвет": гэта пра традыцыі, гісторыю і эстэтыку. Паслухайце эпізод, каб па-іншаму паглядзець на нашу могілкавую спадчыну! Пра...
Published 04/30/24
Published 04/30/24