Даследаванне вёскі праз гісторыю сям’і | Марыя Варахоб і Дзядзічы
Listen now
Description
⭐️ Госця эпізода - Марыя Варахоб, намеснік старышні студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Аднак размова пойдзе не пра СЭТ і яго дзейнасць, а пра сямейныя гісторыі Марыі і яе досвед у даследаваннях гэтай справы. Аб чым пойдзе гаворка? як Марыя пачала даследаваць гісторыю сям'і; як сям'я Марыя заснавала Малыя Дзядзічы; як і якія гістарычныя сямейныя дакументы захаваліся ў Марыі (нават план фальварак!) гісторыі пра прадзядуль: служба ў жандармерыі ў Вільні і вандроўка ў Амерыку да нявесткі;  як знайшоўся відзік з фотаздымкам сям'і Марыі; чаму ў Дзядзічах не ўзгадваецца Другая Сусветная вайна; як зараз выглядаюць Дзядзічы і ці ёсць уплыў не тутэйшых жыхароў на вёску.   📯 У канцы эпізода можна пачуць спеў "А пара дамоў" бабулі Марыі - Літвіновіч Марыі Іванаўны, 1931 г.н. Вёска Дздзічы месціцца ў Вілейскім раёне: 54.589832, 26.896144 ❗️ Instagram-старонка Марыі па вілейскіх вёсках: https://www.instagram.com/dvarec_vilejski/ 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate
More Episodes
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. Дзейнасць Аляксея шырокая, таму мы пашырылі нашу размову на два эпізоды, то бок наступны эпізод выйдзе таксама з Аляксеем, але ж ён будзе пра габрэйскую спадчыну...
Published 05/14/24
Арганізаваныя эксурсіі і туры - гэта ано дробная частка могілкавага турызма, і гэта тое, што ўспрымаецца праз шаблоны. У Беларусі могілкавы турызм дык увогуле свой "іншасвет": гэта пра традыцыі, гісторыю і эстэтыку. Паслухайце эпізод, каб па-іншаму паглядзець на нашу могілкавую спадчыну! Пра...
Published 04/30/24
Published 04/30/24