Чым жыве і як працуе праект VANDRA | Q&A эпізод
Listen now
Description
Апошні эпізод другога сезона падкаста, дзе мы адказваем на пытанні слухачоў. Пытанні ўсе падзелены на тыя, што датычна працы над падкастам, і тыя, якія ахопліваюць іншыя напрамкі дзейнасці праекта. Пра што можна даведацца ў падкасце? хто тая каманда, якая працуе над праектам; як шукаем гасцей эпізодаў; што за слова "казьдзе" і якія дзіўныя словы шчэ можна пачуць у гаворцы; чаму эпізод з Сяргеем Лескецем стаў адным з уласна захапляльных у другім сезоне; якім быў бы праект VANDRA, калі не было абмяжаванняў у рэсурсах; што матывуе працаваць над праектам і навошта ўсё гэта. Напрыканцы снежня падсумуем вынікі другога сезона статыстыкай. Дзякуй за тое, што слухалі і падтрымлівалі падкаст, не развітваемся і на сувязі! Асобая падзяка патронам за падтрымку! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце праект VANDRA ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠ Boosty - ⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠ Ko-fi - ⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠ PayPal - ⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠
More Episodes
⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына. Гэты эпізод выходзіў на Patreon адразу пасля асноўнага выпуску. Сёння на Patreon выйдзе новы бонусны эпізод, таму падпісывайцеся і слухайце цікавосткі пра спадчыну! Размова з...
Published 11/05/24
⭐️ Госця эпізода - Вольга Барышнікава, этнамузыколаг, аўтар кнігі "І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі". У эпізодзе пойдзем размова пра тое, як спевы нясуць у сябе лакальныя адметнасці, ці ўласцівы музычны фальклор для мужчыны, дзе адшукаць спевы са сваёй...
Published 10/22/24
Published 10/22/24