Васіль Быкаў: «свае» супраць «сваіх» (Спіс на лета, #9)
Listen now
Description
Чалавечы выбар і спробы ўцячы ад гэтага выбару, вайна, дзе «свае» надзвычай хутка робяцца «чужымі», падзеі 30-ых гадоў ХХ стагоддзя, пра якія «нельга казаць» і пра якія Васіль Быкаў гаворыць адным з першых. Дар'я Бялькевіч і Марына Казлоўская ў гэтым выпуску падкаста «Спіс на лета» размаўляюць пра самага вядомага беларускага пісьменніка, які паказвае чалавека як вельмі складаную сістэму і ставіць пытанні «Што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін» і «Чаму і завошта?». «Жураўліны крык», «Сотнікаў» («Ліквідацыя»), «Знак бяды», «Доўгая дарога дадому» — які з гэтых тэкстаў найважнейшы ў беларускай літаратуры, пры чым тут «Па што ідзеш, воўча» Евы Вежнавец і дзе беларусы «накасячылі»?
More Episodes
«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш». Аўтар гэтых слоў іх здзейсніў: чалавек не сваёй эпохі, адзін, як камар пасярод варожага мора, дзёрзкі і надзвычай таленавіты, ён расказаў беларусам пра іх гісторыю, сам-адзін стварыў пераканаўчы нацыянальны міф,...
Published 09/25/24
Іван Шамякін – адзін з самых чытаных і дакладна самы «масавы» беларускі пісьменнік, агульны наклад якога складае каля 25 мільёнаў асобнікаў. Ягоныя кнігі дакладна ёсць ці былі ў вас дома. У новым выпуску падкаста «Спіс на лета» паэтка Дар'я Бялькевіч і выкладчыца Марына Казлоўская абмяркоўваюць...
Published 09/19/24