Episodes
Ці варта Захаду рыхтавацца да поўнамаштабнай вайны з Расіяй, якую ролю ў патэнцыйным канфлікце можа адыграць Беларусь і ў чым адметнасць новай ваеннай дактрыны Лукашэнкі, паразмаўляем з палітолагам, спецыялістам у нацыянальнай бяспецы Аляксандрам Казаком.
Published 01/24/24
Праз паўгады пасля стварэння ў Беластоку клуба гістарычнай рэканструкцыі адбылася яго прэзентацыя. Прымеркавалі яе да пачатку Студзеньскага паўстання 1863-1864 гадоў, вядомага беларусам як "Паўстанне Каліноўскага". У хабе “Новая зямля” ўдзельнікі клуба прадсталі са зброяй і ў адзенні паўстанцаў таго перыяду і заклікалі далучацца да сваіх шэрагаў.
Published 01/23/24
"Касары"-- гурт, які адраджае ў Варшаве ўнікальную спеўную традыцыю беларусаў. Пабывалі на іх рэпетыцыі.
Published 01/23/24
Канферэнцыя была арганізавана анлайн-школай ІТ і маркетынга К2 і праводзілася ў афлайн і анлайн-фармаце. Прагучала, што Польшча істотна адстае ў выкарыстанні ІТ- і лічбавых тэхналогій ад Беларусі, але пераезд вялікай колькасці дасведчаных спецыялістаў, засваенне эмігрантамі новых спецыяльнасцей можа хутка змяніць сітуацыю. Чаму абяцаюць навучыць--слухайце ў нашым рэпартажы.
Published 01/23/24
Курсы беларускай мовы «Мова Нанова» адзначаюць 10-годдзе. Гэта адбываецца ў складаных умовах, калі і мноія выкладчыкі, і шмат хто са слухачоў мусіцлі ўцякаць з краіны, а саму ўстанову, якая ладзіла курсы, улады ліквідавалі. Тым не менш, «Мова Нанова» зараз сустракаюць беларусаў шмат у якіх гарадах і краінах і працягваюць карыстацца папулярнасцю. Распавядае суарганізатарка курсаў у Варшаве Алеся Каролік. 
Published 01/22/24
Беларусы прыйшлі да Генеральнага консульства РБ у Беластоку, каб выказаць сваю салідарнасць са зняволеннымі музыкамі гуртоў Tor band і Nizkiz, а таксама іншымі дзеячамі культуры, якіх пераследуе рэжым Лукашэнкі. Яны патрабавалі вызвалення ўсіх палітвязняў і казалі аб важнасці культуры ў жыцці народа.  
Published 01/21/24
Кіраўніцтва Палка імя Кастуся Каліноўскага ў нядзелю пачынае шэраг сустрэч з беларусамі ў розных гарадах Еўропы. Асноўныя мэты гэтага туру радыё Ўнэт патлумачыў намеснік камандзіра палка Вадзім Кабанчук. 
Published 01/20/24
У Башкартастане пачалі з’яўляцца заклікі сабрацца на акцыю пратэсту ў сталіцы рэспублікі. Да гэтага пратэсты праходзілі толькі ў невялікім горадзе Баймак за 400 км ад Уфы. Далучацца да акцый пратэсту запрашаюць і жыхароў іншых нацыянальных рэспублік Расійскай Федэрацыі. Наколькі моцнае жаданне нерасійскіх народаў Расіі вызваліцца з-пад імперскага прыгнёту нам пракаментавала чалец Лігі вольных нацыяў, намесніца прэм'ер-міністра Незалежнага ўраду Татарстана ў выгнанні Аіда Абдрахамава.
Published 01/19/24
19 студзеня адзначаецца Дзень салідарнасці працоўных свабоднай Беларусі. Гэтую дату тры гады таму прапанаваў стачкам «Беларуськалія». 19 студзеня 2021 Вярхоўны суд Беларусі разглядаў касацыйную скаргу салігорскіх шахцёраў. Сябры стачкаму аспрэчвалі рашэнне Мінскага абласнога суда, які прызнаў страйк незаконным. Шахцёры заклікалі працоўных з іншых прадпрыемстваў падтрымаць іх і прыйсці ў суд. Тым, хто не зможа патрапіць на пасяджэнне, стачкам «Беларуськалія» прапанаваў зрабіць фота сціснутага...
Published 01/19/24
У 2020 годзе ў беларускім ютубе разляцелася пранізлівае «На родине моей беда, беда!» – песня вядомага беларускага барда Аляксандра Баля. Неўзабаве з Аляксандрам Балем можна будзе сустрэцца ў Варшаве. 27 студзеня ён сыграе вялікі канцэрт у прасторы Scena Chmielna. Напярэдадні выступу мы запісалі з выканаўцам вялікае інтэрв'ю.
Published 01/18/24
Ідэя бразільскага тэатральнага рэжысёра Аўгусту Боала, заснавальніка “Тэатра прыгнечаных”, знайшла сваіх паслядоўнікаў у Беластоку сярод беларускай дыяспары. У межах ініцыятывы “Актыўным быць файна” (АБФ) яны ствараюць “Форум тэатр” -- своеасаблівы  гурток псіхатэрапеўтычнай самападтрымкі.  
Published 01/18/24
У Чарнігаўскім абласным мастацкім музеі імя Р. Галагана адкрылася фотавыстава «З Украінай у сэрцы». Яна распавядае пра беларусаў, якія загінулі ў расійска-ўкраінскай вайне за свабоду Украіны і Беларусі. 
Published 01/17/24
Пра дапамогу беларускім эмігрантам з легалізацыяй дакументаў, а  беларускай меншасці - з фінансаваннем іх няўрадавых арганізацый, ішла гаворка 16 студзеня на сустрэчы ваяводы Падляшша Яцэка Бжазоўскага з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўніком па транзіце ўлады ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Паўлам Латушка.    
Published 01/17/24
25 лютага ў Беларусі пройдзе так званы «адзіны дзень галасавання»--будуць выбіраць дэпутатаў парламента і мясцовых саветаў. Падрабязней пра будучы склад парламента, «актыўны байкот» і магчымую легалізацыю выбараў  радыё Ўнэт пагаварыла з лідаркай ініцыятывы «Сумленныя людзі» Аленай Жываглод.
Published 01/16/24
Часта ў каментарах да фатаграфій Аляксандра Валодзіна можна прачытаць, што яго фота нагадваюць кадры з кінафільма. Адчуванне гэтае невыпадковае. «Мне падабаецца здымаць дакументальнае кіно, і фатаграфаваць я пачаў, каб навучыцца будаваць кампазіцыю кадра», – распавядае ў інтэрв’ю фатограф-дакументаліст і самаіранічна дадае, што на яго фотаапараце цяпер 104 000 кадраў, з якіх ён больш за 100 000 сапсаваў.  Але Саша толькі на самым пачатку дарогі…
Published 01/16/24
Улады Падляшша гатовы падтрымліваць беларускіх бізнесменаў і дзеячаў культуры Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і прадстаўнік па транзіце ўлады ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Павел Латушка наведвае Беласток. Напярэдадні адбылася сустрэча з маршалкам ваяводства Артурам Касіцкім.
Published 01/16/24
Як адаптавацца ў эміграцыі, як інтэгравацца ў новую супольнасць і пры гэтым не згубіць сваю беларускую ідэнтычнасць? Такія пытанні паўстаюць, напэўна, перад кожным новым прадстаўніком дыяспары. Хтосьці за мінулыя гады ўжо перажыў свой складаны псіхалагічны час, а для кагосьці ўсё яшчэ наперадзе. 
Published 01/15/24
«Час пустазелля» – вялікі празаічны дэбют Ганны Янкуты, добра вядомай беларускаму чытачу сваімі вершамі, бліскучымі перакладамі і дзіцячымі гісторыямі пра ката Шпрота. Кніга, жанр якой сама пісьменніца вызначае як «(не)раман», выйшла некалькі месяцаў таму ў выдавецтве «Янушкевіч» і ўжо атрымала нямала станоўчых і кранальных водгукаў. 
Published 01/12/24
Калі вы цікавіцеся жыццём беларускага тэатра ў замежжы, то цалкам верагодна маглі чытаць рэцэнзіі гэтай беларускай аўтаркі. Наталля Міхаліна Скарынкіна піша крытычныя водгукі на спектаклі беларускіх незалежных творцаў, размаўляе з рэжысёрамі, акцёрамі і пісьменнікамі. На кожную больш-менш заўважную тэатральную падзею ў Варшаве беларуска прыязджае з чэшскага Брно, дзе жыве апошнія некалькі гадоў, супрацоўнічае з мясцовымі тэатральнымі выданнямі і займаецца ўласнай драматургічнай творчасцю, з...
Published 01/10/24
Еўрапейская камісія заклікала Google, Meta ды іншыя буйныя тэхналагічныя кампаніі дапамагчы незалежным беларускім медыя, прасоўваючы іх кантэнт. Справа ў тым, што пашукавікі спачатку выдаюць карыстальнікам інфармацыю ад дзяржаўных медыя, а, каб знайсці артыкулы незалежных СМІ, беларусам даводзіцца патраціць значна больш часу. Пра тое, з якімі выпрабаванні сутыкаюцца беларускія незалежныя медыя ў замежжы і як не стаміць негатыўнай павесткай сваю аўдыторыю, паразмаўлялі з галоўным рэдактарам...
Published 01/10/24
Дональд Трамп – «фундаментальная пагроза амерыканскай дэмакратыі». Так у сваёй першай перадвыбарнай прамове 2024 года прэзідэнт ЗША Джо Байдэн папярэдзіў выбаршчыкаў аб небяспецы, якая пагражае Амерыцы, калі да ўлады вернецца рэспубліканец Трамп. Пра тое, ці сапраўды амерыканскай дэмакратыі можа хоць нешта пагражаць у залежнасці ад таго, хто кіруе краінай, а таксама чаму дэмакраты і рэспубліканцы ставяць на сёлетніх выбарах на кандыдатаў сталага веку, паразмаўлялі з амерыканісстам, былым...
Published 01/09/24
На парламенцкіх выбарах ў Беларусі апазіцыю будзе прадстаўляць  віртуальны кандыдат– Ясь Гаспадар. Зараз вырашаецца, як ён будзе выглядаць і як камунікаваць з выбаршчыкамі. Палітычныя пункты яго праграмы – еўрапейскі выбар Беларусі, Еўрасаюз і НАТА – усё тое,  пра што не раскажуць праўладныя кандыдаты. 
Published 01/09/24
Тры беларускі -- Ганна, Іна і Марына -- псіхолаг, выкладчыца ёгі і юрыст,  якія былі вымушаны пакінуць радзіму, увосень 2023 года арганізавалі ў Беластоку штотыднёвы “Жаночы клуб”. Сустрэчы гэтыя апынуліся цікавымі не толькі для  жанчынам, але і для мужчын, якім таксама патрэбна псіхалагічная дапамога для ўладкавання і інтэграцыі на новым месцы.
Published 01/08/24
Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў звесткі пра пераслед беларусаў за антываенную пазіцыю і падтрымку Украіны. Асноўныя лічбы і факты агучыла нам  праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч.
Published 01/05/24
У лонданскім выдавецтве Skaryna Press выйшла новая кніга беларускага паэта Сяржука Сыса «Dом. Паэзія выгнання 2021-2023». Пра тое, што ўвайшло ў зборнік і як стваралася кніга распавядае аўтар.
Published 01/05/24