Episodes
Часам здараецца, што заядлыя рок-н-рольшчыкі сталеюць і пачынаюць новы адлік пад электронны біт. Так сталася з удзельнікамі гурта Parade of Planets. Напрыклад, вакалістка каманды Юлія Багаслаўская раней выступала з гуртом U.G.OSLAVIA і збіралася аднойчы сабраць "Мінск-Арэну". Але ідэі змяняюцца. Цяпер Юля з сябрамі робіць модную франкамоўную (!) музыку. Сёння ў музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" гучыць кампазіцыя гурта "Où est ton amour?".
Published 05/07/20
У першай палове 2020 года ў гурта Vuraj выйшаў незвычайны ЕР: у яго ўвайшло дзве палескія песні, здабытыя ў мінулагодняй веснавой экспедыцыі гурта. На кружэлцы гэтыя песні гучаць як у выкананні Vuraj, так і ў арыгінальным выкананні носьбітаў беларускага фальклору. У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" ўдзельнікі гурта прадставілі трэк "Юр'я" і распавялі апошнія навіны.
Published 05/07/20
Напрыканцы сакавіка мінскае трыа Haina выпусціла свой другі па ліку альбом "Фэйкі". Музыкі кажуць, што працягваюць рухацца ў некалі абраным кірунку, працуючы ў адметным саўндзе, якому няма аналагаў. Больш падрабязна пра новы LP каманда распавядае ў музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі". А яшчэ выконвае песню "Бэйба" — другую на лонгплэі.
Published 05/07/20
Два месяцы таму рэпер Аляксей СіРОП Загорын выпусціў дэбютны альбом "Страшила". У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" СіРОП грае трэк з лонгплэя, распавядае пра яго асаблівасці, калабарацыю з AL(OH)3 і музыку ў часы каранавіруса.
Published 05/07/20
NGe — беларускі гурт, які грае з 2008 года. На рахунку — некалькі ЕР, удзел у шматлікіх фестывалях і канцэрты ў розных краінах. У сакавіку 2020 года каманда выпусціла новы ЕР — "Сюжет". У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" музыкі прадстаўляюць трэк "Сияние", а вакалістка гурта Вольга Баразна распавядае пра асаблівасці міні-альбома, новае гучанне гурта і спевы на трох мовах.
Published 05/07/20
Музычная рубрыка "Такога вы не чулі" прадстаўляе "What a Day" (Ambient Live) ад мінскага праекта JJ.OK. Хто не ведае — гэты эмбіент-праект стварыў гітарыст гурта Glitch Яўген Зыковіч. Нядаўна да яго далучыліся музыка Альберт Літвін і віджэй Андрэй Мамай. І цяпер у арсенале праекта стала больш розных прымочак, новых гукаў і вобразаў.
Published 05/07/20
У студзені 2020 года шлюбная пара музыкаў Алеся Лютыча (B:N) і Вікі Фэйтс (Akute) аб'явіла пра стварэнне сямейнага дуэту Lovestory і прэзентавала дэбютны сінгл "Ещё один шанс". У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" музыкі прадстаўляюць наступны трэк пад назвай "Мой герой". Слухаем і размаўляем!
Published 05/07/20
"Бабба" — электронны дзявочы дуэт з Расіі, створаны Вольгай Чубаровай і Алай Чатаевай. Дзяўчаты ствараюць кароткія раманы-песні, у якіх расказваюць пра цудоўныя і жахлівыя бакі свайго жыцця. Філосаф і вядучы праграмы "Ідэя Х" Максім Гаруноў неяк сказаў, што гэта яго любімы гурт. Таму, натуральна, мы не маглі не скарыстацца момантам, і калі Вольга Чубарова прыехала патусіць у Мінск, запрасілі яе ў праграму "Такога вы не чулі", каб паказаць вам, чым дыхае новая расійская музыка.
Published 03/23/20
Published 03/23/20
Падчас сёлетняга праслухоўвання на "Еўрабачанне" нам спадабаўся гурт "Незабудки". За назву, натуральна, непасрэднасць, маладосць, гумар і прыемную музыку. Зразумела, што мы не маглі не запрасіць хлопцаў у "Такога вы не чулі". Мінулым летам каманда запісала дэбютны альбом, а нядаўна стала вядома, што яна едзе на буйны шоўкейс Tallin Music Week разам з Бакеем і Dee Tree. Музыкі выконваюць песню "Я не знаю". Далучайцеся!
Published 03/23/20
Музычная рубрыка "Такога вы не чулі" прадстаўляе Улада Чыжыкава з украінскамоўнай песняй "Оберігати". Улад — удзельнік дзявятага сезону тэлешоу "Голас краіны". Жыве ў Мінску і спрабуе скарыць украінскі музычны рынак. Ці проста гэта?
Published 03/23/20
2 лютага ў Мінску прайшоў фэст “Узаемна”, прымеркаваны да дня народзінаў Кастуся Каліноўскага. Апроч гуртоў Dzieciuki, Pawa, Стары Ольса, Znich&Rutvica, польскага гурта Żywiołak, у ім узялі ўдзел Раман Арлоў і “У нескладовае”. Адмыслова да канцэрта каманда падрыхтавала новую песню “Скажы, Кастусь”. Сёння Раман прэзентуе яе ў музычнай рубрыцы “Такога вы не чулі”.
Published 03/23/20
У свой дзень нараджэння, 4 студзеня, Майкл Соўл падарыў прыхільнікам новы ЕР "4U" — незвычайны песенны дыптых і кліп на яго. Новую працу музыка прадставіў у музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі".
Published 03/23/20
Напярэдадні Святаў Зміцер Вайцюшкевіч выпусціў складанку "На Каляды", у якой сабраў усе свае песні, прысвечаныя зіме, Новаму году і Калядам. У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" музыка распавядае пра сакрэты лонгплэя і выконвае некалькі ўсімі любімых твораў.
Published 12/27/19
Музычная рубрыка "Такога вы не чулі" прадстаўляе песню "Veahavta (Люби)" — сумесны праект Pinhas і "Ульмо Три". За псеўданімамі і назвамі хаваюцца мінскі рабін і музыкант Пінхас Цынман, які цяпер жыве ў Кіеве, і ўкраінскі гітарыст і лідар "Ульмо Три" Канстанцін Шалудзько. Па словах музыкаў, песня ў выніку творчай калабарацыі атрымалася настолькі цікавай і глыбокай, што было вырашана прапанаваць яе на наступнае "Еўрабачанне" ад Украіны. Яна будзе гучаць на некалькіх мовах.
Published 12/18/19
“Такога вы не чулі” прадстаўляе гарадзенскі праект “Кропка К”. У 2015 годзе “Кропка К” перамог на “Басовішчы”, а ў лістападзе 2019-га выпусціў новы, чацвёрты па ліку альбом. Аўтар праекта Яўген Кучмейна лічыць лонгплэй найлепшым з таго, што ён калі-небудзь ствараў. Сёння ў жывым эфіры Еўрарадыё Яўген выконвае песню з лонгплэя “гукаў-гукаю”.
Published 12/06/19
ducя — артыстка з Мінска, якая іграе indie-pop на рускай мове ды запісвае фіты з Найкам Барзовым ды Васяй В. з гурта “Кирпичи”. Улетку яна запісала альбом “Золотые купола”, увосень выдала яго акустычную версію, а цяпер завітала ў студыю Еўрарадыё, каб прэзентаваць свой новы трэк. Такога вы не чулі!
Published 12/06/19
Музычная рубрыка “Такога вы не чулі” прадстаўляе праект ADARKA. Яго вакалісткай і аўтаркай песень выступае студэнтка журфака Дар'я Шупенька. Сёння мы слухаем песню “Прививка”.
Published 11/06/19
Музычная рубрыка “Такога вы не чулі” прадстаўляе мінскую соўл-каманду Dee Tree. Сёння ўдзельнікі гурта Лера і Філіп выконваюць беларускамоўны трэк “Не маю слоў” і распавядаюць пра працу над апошнім альбомам, пра эмоцыю лонгплэю і пра першую рэакцыю слухачоў.
Published 11/04/19
У музычнай рубрыцы “Такога вы не чулі” дуэт Саша Захарык і Міхаіл Філіпеня. Музыкі прадстаўляюць трэк “Лола”. Саша кажа, што на стварэнне танцавальнага трэка яе натхнілі мора, лацінаамерыканскія рытмы і цемнаскурыя прыгажуні.
Published 11/01/19
Музычная рубрыка “Такога вы не чулі” прадстаўляе праект васьмібітнай музыкі GameGate з Санкт-Пецярбурга. За праектам стаіць музыка Ігар GameGate, які ў свой час пакінуў родны Екацярынбург, бо там не разумелі яго музыку. Цяпер Ігар мае некалькі праектаў, ствараючы незвычайныя гукі і атмасферу, і часам выступае ў Мінску.
Published 11/01/19
1 лістапада ў пабе "Графіці" святкуюць Хэлоўін. Забаўляць публіку ў гэты дзень будуць гурты "Насавал" і "Гофман". Сёння гэтыя каманды выступаюць у музычнай рубрыцы Еўрарадыё "Такога вы не чулі". А пра самую страшэнную ноч у "Графіці" распавядае арт-дырэктарка паба Кацярына Більмон.
Published 10/30/19
Гурт “Разбітае сэрца пацана” днямі прэзентаваў новы трэк “Брукі з выпускнога”. Гэта гімн-настальгія па школьных часах, калі “ўсё было магчыма і ўсё было дазволена”. У студыі Еўрарадыё амбасадары рок-трасянкі Дзяніс Тарасенка і Павел Гарадніцкі эксклюзіўна выконваюць паўакустычную версію новай песні.
Published 10/29/19