Андрэй Стрыжак. Пра правакацыі, эвакуацыю, ваяроў, марафон і салідарнасць
Listen now
Description
4Кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак заявіў пра падрыхтоўку “кампаніі па падрыве сеткі нашай салідарнасці”. Маўляў, з гэтай мэтай адпаведныя службы “рыхтуюць серыю правакацый, што мусяць знізіць давер да BYSOL, нашых службаў і сістэмы ўзаемападтрымкі цалкам”. Па інфармацыі, якую мае BYSOL, у правакацыях плануецца задзейнічаць пад прымусам і шантажом сем'і палітвязняў, былых палітвязняў і іншых людзей, што пацярпелі падчас апошніх атак сілавікоў. І ўсё гэта на фоне няспынных рэпрэсій унутры краіны, якія прыводзяць да неабходнасці тэрміновага выезду за мяжу, і сітуацыі з экс-каліноўцам Васілём Верамейчыкам… Ці спынялі за час існавання BYSOL лукашэнкаўскія спецслужбы і прапаганда спробы скампраметаваць і сам фонд, і ідэю салідарнасці беларусаў? Чаму рэжым пачаў хаваць інфармацыю пра затрыманні і вобшукі і наколькі гэта застаецца масавай з’явай? На якім узроўні цяпер сітуацыя з эвакуацыяй і што насамрэч адбылося з Верамейчыкам, чаму ён не атрымаў дапамогі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак.
More Episodes
Павольна і невялікімі групамі, у параўнанні з агульнай колькасцю зняволеных па палітычных артыкулах вязняў, рэжым працягвае вызваляць “па памілаванні” палітвязняў. Што праўда, адначасова затрымліваючы і кідаючы ў вязніцы нашмат больш людзей, чым было вызвалена. Тым не менш, і гэты працэс...
Published 11/28/24
Published 11/28/24
14 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — паэт, літаратар, лекар Зміцер Крэс. Беларусы не адно стагоддзе імкнуліся даказаць сваё права “людзьмі звацца”. Фактычна гэта стала беларускай нацыянальнай ідэяй, дасягнуць якой падавалася малаімаверным. Сітуацыю змяніў 2020 год, калі мы нарэшце гэтае права...
Published 11/28/24