Description
14 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — паэт, літаратар, лекар Зміцер Крэс.
Беларусы не адно стагоддзе імкнуліся даказаць сваё права “людзьмі звацца”. Фактычна гэта стала беларускай нацыянальнай ідэяй, дасягнуць якой падавалася малаімаверным. Сітуацыю змяніў 2020 год, калі мы нарэшце гэтае права даказалі і сабе, і ўсім наўкол. Вось толькі час мінуў, і сёння мы аказаліся ў той жа спрадвечнай нашай сітуацыі, вярнуўшыся да ўсё той жа нацыянальнай ідэі. Але ўжо з перакананнем, што некалі наша мара здзейніцца, перакананы Зміцер Крэс.
Пра тое, чаму нацыянальная ідэя ў беларусаў ёсць даўно, але нават нам самім не падабаецца, чым нацыянальная ідэя адрозніваецца ад беларускай мары і як нам саміх сябе пераканаць у тым, што Беларусь — гэта мы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Крэсам.
Павольна і невялікімі групамі, у параўнанні з агульнай колькасцю зняволеных па палітычных артыкулах вязняў, рэжым працягвае вызваляць “па памілаванні” палітвязняў. Што праўда, адначасова затрымліваючы і кідаючы ў вязніцы нашмат больш людзей, чым было вызвалена. Тым не менш, і гэты працэс...
Published 11/28/24
4Кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак заявіў пра падрыхтоўку “кампаніі па падрыве сеткі нашай салідарнасці”. Маўляў, з гэтай мэтай адпаведныя службы “рыхтуюць серыю правакацый, што мусяць знізіць давер да BYSOL, нашых службаў і сістэмы ўзаемападтрымкі цалкам”. Па інфармацыі, якую мае BYSOL, у...
Published 11/27/24