Валерый Кавалеўскі. Ці гатовы Захад пачаць “гандаль” з Лукашэнкам за палітвязняў
Listen now
Description
Павольна і невялікімі групамі, у параўнанні з агульнай колькасцю зняволеных па палітычных артыкулах вязняў, рэжым працягвае вызваляць “па памілаванні” палітвязняў. Што праўда, адначасова затрымліваючы і кідаючы ў вязніцы нашмат больш людзей, чым было вызвалена. Тым не менш, і гэты працэс вызвалення адбываецца, паводле прапагандыстаў, са спадзяваннем, што Захад зразумее гэты “знак” і пачне рухацца насустрач. Напрыклад, здымаць санкцыі. Ці з’яўляецца сёння тэма беларускіх палітвязняў актуальнай і балючай для заходніх палітыкаў? Ці магчыма схіліць ЕС альбо ЗША да пачатку перамоў з Мінскам з мэтай вызвалення палітвязняў і што гэтаму перашкаджае? Ці сапраўды тэма беларускіх ветэранаў і добраахвотнікаў для дэмсіл пад забаронай і як пазбегнуць сітуацый, у якую патрапіў Васіль Верамейчык? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім.
More Episodes
Published 11/28/24
14 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — паэт, літаратар, лекар Зміцер Крэс. Беларусы не адно стагоддзе імкнуліся даказаць сваё права “людзьмі звацца”. Фактычна гэта стала беларускай нацыянальнай ідэяй, дасягнуць якой падавалася малаімаверным. Сітуацыю змяніў 2020 год, калі мы нарэшце гэтае права...
Published 11/28/24
4Кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак заявіў пра падрыхтоўку “кампаніі па падрыве сеткі нашай салідарнасці”. Маўляў, з гэтай мэтай адпаведныя службы “рыхтуюць серыю правакацый, што мусяць знізіць давер да BYSOL, нашых службаў і сістэмы ўзаемападтрымкі цалкам”. Па інфармацыі, якую мае BYSOL, у...
Published 11/27/24