Дзяніс Марціновіч / Каля літаратуры
Listen now
Description
Дзяніс Марціновіч — прафесійны гуманітарый у трэцім пакаленні, гісторык, культурны журналіст і тэатральны крытык — завітаў у падкаст “Каля літаратуры”, каб распавесці пра сваю новую кнігу пра сакратара кампартыі БССР Мікалая Слюнькова. Здаецца, што тут асаблівага? Але калі ўлічыць, што ў Беларусі не абараняюць дысертацыі па перыядзе перабудовы, бо гэта занадта “новы” перыяд, а многія архівы дагэтуль закрытыя, зразумееш, што напісаць такую кнігу — той яшчэ выклік. Чаму ён выбраў менавіта гэтага героя, але не патэлефанаваў яму, каб узяць інтэрв’ю? Чаму беларуская гуманітарыстыка заўсёды была і ёсць нечым накшталт элітарнага хобі і калі на прылаўках беларускіх кнігарань з’явяцца папулярныя біяграфіі ды навуковыя кнігі, напісаныя даступнай “чалавечай” мовай, — Дзяніс Марціновіч адкажа ў нашай размове. 00:00 Каля літаратуры 00:53 Праблема апошніх гадоў — журналістыка стала ананімнай. Дзяніс называе імёны выбітных беларускіх культурных журналістаў. Чаму сам Дзяніс стаў вядомым у гэтай сферы 03:11 Чатыры выданні кнігі “«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча” — у чым паміж імі розніца 05:32 Як Дзяніс прыйшоў да жанру нон-фікшн: як напісаць лёгка, але з асновай на факты. Праблемы акадэмічнай мовы 09:39 Ці палепшылася сітуацыя ў Беларусі з напісаннем біяграфій Вакол кнігі “Слюнькоў. Палітычная біяграфія” 12:57 Дзяніс пра тое, як выбраў героя для кнігі. Хто такі Мікалай Слюнькоў, чым ён вылучыўся ў гісторыі Беларусі і як паўплываў на тое, што мы маем сёння 18:25 Кніга — “партрэт” 80-х гадоў 19:49 Чаму Дзяніс Марціновіч не патэлефанаваў самому Слюнькову 22:21 Праўнук Слюнькова звязаўся з выдавецтвам “Янушкевіч” 22:46 Чаму эканамічнага патрыятызму беларускай партыйнай эліты  было недастаткова, каб існавала незалежная дзяржава 26:54 Ці можа цяжкае дзяцінства быць апраўданнем абыякавых паводзінаў? Чаму Дзяніс лічыць паводзіны Слюнькова падчас Чарнобылю злачынствам 28:49 Слюнькоў — тыповы прадстаўнік савецкага пакалення. Чаму гэты чалавек быў эфектыўным менеджарам, але не нацыянальным лідарам 31:00 На якія крыніцы абапірацца, каб напісаць біяграфію. Ці можна нешта знайсці ў беларускіх архівах. Чым дапамаглі размовы са Станіславам Шушкевічам 33:54 Як адбываецц
More Episodes
Валер Гапееў — пісьменнік, які закрывае патрэбу беларускага чытача ў захапляльных жанрах і аднолькава якасна піша дэтэктывы, містыку, фэнтэзі, дзіцячую і падлеткавую літаратуру. Жанравы раманіст Валер Гапееў раскажа, чаму ягоная першая кніжка выйшла, калі яму ўжо было за сорак, як ад аповесцяў і...
Published 04/18/24
Published 04/18/24
Другі сезон "Супердудко" адкрывае музыка праектаў Polyn, Port Mone, SK.EIN, а з нядаўняга часу пісьменнік і аўтар кнігі "Забыть в электричке" — Сяргей Краўчанка. Сяргей раскажа, як ствараліся тэксты гурта Polyn, чаму мастацтва болей нічога не вартае, ці можна рабіць літаратуру пры дапамозе...
Published 04/04/24