11. У якой ноздры больш валасоў?
Listen now
Description
Наш выпуск да Дня смеху, у якім мы расказваем пра Шнобелеўскую прэмію - узнагароду за навуковыя даследаванні, якія спачатку выклікаюць смех, а пасля прымушаюць задумацца. Абмяркуем, колькі навуковых артыкулаў па хіміі трэба напісаць, каб атрымаць прэмію па літаратуры; як з дапамогай палкі нагадаць курыцы, што яна - нашчадак дыназаўраў; і хто часцей перадражнівае адзін аднаго ў заапарках: малпы людзей ці людзі малпаў? (Ужо пасля запісу мы заўважылі памылку: Міша кажа, што Альфрэд Нобель быў нарвежцам. Насамрэч, ён быў шведам.)
More Episodes
У апошнім выпуску сезона дзелімся бонуснымі гісторыямі ад нашых гасцёў-экспертаў. Марыя Сума распавядае, чаму не варта адмаўляцца ад сартыроўкі смецця, нават калі з двароў прыбіраюць асобныя кантэйнеры. Ад Дзмітрыя Лукашанца даведваемся, як белыя мядзведзі дапамагаюць палярнікам вучыць замежныя...
Published 07/14/24
Published 07/14/24
У гэтым выпуску абмяркоўваем расліны - паразіты раслін. А таксама адзін грыб і адну незвычайную казурку, якая здатная з вярбы зрабіць ружу. Даведаемся, які з гэтых паразітаў самы рамантычны, і як дрэвы з імі змагаюцца - а яшчэ якія ў паразітызма ёсць станоўчыя бакі.
Published 07/04/24