Гэты твор упершыню быў апублікаваны пяцьдзесят гадоў таму. Крытыка, назваўшы яго аповесцю пра аднаго лейтэнанта Іваноўскага і яго барацьбу з неспрыяльнымі акалічнасцямі вайны, дадавала: пры ўсёй рэалістычнасці «Дажыць да світання» — яшчэ і легенда. Легенда пра невядомых герояў вайны.
Сам Васіль Быкаў казаў па выхадзе аповесці: «Як вядома, на вайне выконваюцца загады старшых начальнікаў. І адказнасць за ўдачу або няўдачу ў пэўнай сітуацыі дзеліцца папалам паміж яе выканаўцам і кіраўніком. А тут выпадак, калі ініцыятарам аперацыі выступае сам выканаўца — малодшы афіцэр. Але ўся справа ў тым,...