3 / Мастацтва Беларусі: Сапраўдныя рамантыкі
Listen now
Description
У новым выпуску падкасту пра беларускае мастацтва ад 34 і МТС падарожнічаем праз 19 стагоддзе – час рамантызму і вялікіх узрушэнняў. А яшчэ гаворым пра трох важных мастакоў гэтай эпохі: Івана Хруцкага, Напалеона Орду і Станіслава Жукоўскага.Івана Хруцкага ты дакладна ведаеш як мінімум па адной яго працы: фрагмент карціны «Партрэт жонкі з кветкамі і садавіной» калісьці ўпрыгожваў купюру ў тысячу рублёў. Але акрамя знакамітых (і сапраўды вельмі прыгожых) нацюрмортаў ён яшчэ піша незвычайныя партрэты, звязаныя з яго асабістай сямейнай гісторыяй і перакананнямі. Напалеон Орда пражывае жыццё сапраўднага героя сваёй эпохі: сядзіць у турме за ўдзел у таемным таварыстве, удзельнічае ў паўстанні, збягае ў Парыж, сябруе з Міцкевічам і Шапэнам – а потым вяртаецца на радзіму і праводзіць час у падарожжах, дакументуючы ў сваіх малюнках архітэктуру і гістарычныя месцы Беларусі, Украіны і Польшчы. А Станіслаў Жукоўскі стварае жанр мемарыяльнага пейзажу і ўнікальныя выявы інтэр'ераў: здаецца, нават адчуваеш водар чаромхі, якая расце каля старой сядзібы. Больш падрабязная інфармацыя пра незвычайных лёсы гэтых мастакоў – у нашым выпуску.Працы, пра якія ідзе гаворка ў падкасце:https://34mag.net/post/art-podcast-3
More Episodes
В заключительном выпуске серии подкастов о беларусском искусстве от 34 и МТС изучаем неофициальное искусство и творческий поиск художников второй половины двадцатого века.В 70-е и 80-е годы двадцатого века существовало не только официальное искусство в духе соцреализма. Многие художники отходили...
Published 07/23/21
У заключным выпуску серыі падкастаў пра беларускае мастацтва ад 34 і МТС вывучаем неафіцыйнае мастацтва і творчы пошук мастакоў другой паловы дваццатага стагоддзя.У сямідзясятыя і васьмідзясятыя гады дваццатага стагоддзя існавала ня толькі афіцыйнае мастацтва ў духу сацрэалізму. Шматлікія мастакі...
Published 07/23/21