Голас рэгіёнаў: як пачуваюцца падкасты па-за Мінскам
Listen now
Description
У новым выпуску падкаста "Глыбінны народ" размаўляем пра беларускія падкасты. Дазнацца сёння пра тое, што робіцца ў беларускіх рэгіёнах не так проста: большасць лакальных СМІ былі вымушаныя спыніць сваю працу праз рэпрэсіі, а шматлікія журналісты ды актывісты, якія маглі б распавесці пра актуальнае і набалелае, з’ехалі за мяжу (у лепшым выпадку) ці трапілі трапілі пад пераслед уладаў. Тым большую ролю адыгрываюць беларускія падкасты, якія даюць магчымасць не толькі пачуць, але і адчуць атмасферу па-за сталіцай. Як яны ўзніклі, як пачуваюцца ды якая будучыня іх чакае? Абмеркаваць гэтыя ды іншыя пытанні дапамагла Дар’я Гардзейчык — журналістка, аўтарка падкаста “Утульны горад” і “Гісторыя беларускага сэкса”.
More Episodes
Published 08/11/22
Новы выпуск падкаста "Глыбінны народ" прысвечаны Оршы. Горад з крымінальным мінулым ды радзіма Караткевіча, занепадаючы прамысловы цэнтр, які дагэтуль не мае ўласнага ўніверсітэта ды тэатра, але можа пахваліцца вялізнай колькасцю адметных аб’ектаў архітэктурнай спадчыны. Усё гэта – Орша і яе...
Published 07/21/22
Новы выпуск падкаста "Глыбінны народ" прысвечаны Салігорску. Горад з самымі высокімі заробкамі па краіне і самай высокай шчыльнасцю насельніцтва на квадратны кіламетр. Горад рабочых з гонарам, што не баяцца змагацца за свае правы, але зараз маюць няпэўную будучыню. Зрэшты як і большасць...
Published 07/04/22