Episodes
Падкаст “Глыбінны народ” працягвае размаўляць з экспертамі пра праблемы і перспектывы развіцця рэгіёнаў. Гэтым разам дырэктар фонду “Інтэракцыя” Іван Шчадранок дапамог разабрацца ў тым, як знайсці грошы на змены ў невялікіх гарадах, што рабіць з недасведчанасцю і пасіўнасцю чыноўнікаў ды чаму рыхтавацца да глабальных зменаў клімату важна і можна ўжо сёння.
Published 04/22/21
Падкаст “Глыбінны народ” працягвае вандраваць па ўсходзе. У другім выпуску мы пагаманілі з Пятром Кузняцовым пра тое, як гомельскія ўлады “праславілі” горад “залатымі” прыбіральнямі ды флагштокам, абмеркавалі карані пратэстнага руху ў Беларусі ды будучыню малых гарадоў Гомельшчыны.
Published 04/07/21
Цэнтр новых ідэй прэзентуе ўвазе слухачоў новы падкаст пра жыццё-быццё ў рэгіёнах “Глыбінны народ”. У першым выпуску Юры Стукалаў распавёў пра “гарачы” 2020 ў Магілёве, сталічныя комплексы яго жыхароў ды небяспеку стварэння Магілёўскай народнай рэспублікі. А таксама пра адметнасці гарадской гісторыі, кантакты з мясцовай уладай ды перспектывы мясцовых актывістаў.
Published 03/30/21