Episodes
Цягнік 738393749403823930839383893. Ён мае самы працяглы ў свеце маршрут ды разам з тым вельмі нізкую хуткасць руху. Колькасць яго пасажыраў заўсёды імкліва скарачаецца, а ў адным з рэйсаў да канцавой і зусім даехаў толькі адзін чалавек. Сёння пасажыры аднаго з вагонаў збіраюцца на паседжанне, якое паўплывае на жыцці ўсіх падарожнікаў. Агучвалі: Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш і Сяргей Чуб 📍 Падтрымаць праект на Patreon: https://bit.ly/3aEOsk2 📍 Падтрымаць праект данатам:...
Published 11/15/22
Не шукайце ў гэтым апавяданні сюжэт ці галоўных герояў. Не чакайце хоць нечага карыснага, павучання, ведаў ці высноваў. Імаверна, у вас нават нічога не застанецца ў памяці. Адзінае, на што можна спадзявацца, гэта своеасаблівая чароўная эстэтыка. Рэкамендую проста пакласціся, заплюшчыць вочы і ўявіць усё тое, што пачуеце. Агучваў: Алег Гарбуз 📍 Падтрымаць праект на Patreon: https://bit.ly/3aEOsk2 📍 Падтрымаць праект данатам: https://ko-fi.com/malus_padcast 📍 Больш інфармацыі (іншыя...
Published 10/25/22
У маладога хлопца — самага звычайнага, які гэтаксама, як і яго аднагодкі, дурэе з моладдзю, забаўляецца, ходзіць на вечаровыя “пасядзелкі”, танцы, вечарыны, — аднойчы з’яўляецца незвычайная фізічная асаблівасць. Спачатку яна выклікае ўсеагульную цікаўнасць, але ў рэшце становіцца нагодай для страшэннага цкавання. Ды неяк здараецца сітуацыя, калі гэтая асаблівасць можа выратаваць жыцці ўсіх тых, хто цкаваў хлопца. Узнікае надзея, што ўсё наладзіцца і ён, у падзяку за выратаванне, можа атрымаць...
Published 10/12/22
Два браты сустрэліся ў рэстарацыі з нагоды вельмі адметнай падзеі. Адзін з іх хоча пазнаёміць другога са сваім каханнем. Але выяўляецца, што погляды братоў і ўяўленні пра каханне цалкам супрацьлеглыя, а да таго ж, насуперак чаканням, абранніца — не нейкая дзеўчына ці жанчына, з якой плануецца пабрацца шлюбам. Агучвалі: Сяргей Чуб, Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш 👉 Падтрымаць праект на Patreon: https://bit.ly/3aEOsk2 👉 Больш інфармацыі (іншыя пляцоўкі, падкаст Пімкі і інш.):...
Published 09/28/22
Малады князь атрымлівае ліст ад манарха варожай дзяржавы. Падобнае пасланне з’яўляецца не першым, але, на жаль, і не апошнім. Бо менавіта гэтыя лісты ўвасабляюць гарантыю улады князя ў сваёй дзяржаве ў той жа ступені, што і пагрозу ёй. Агучваў: Алег Гарбуз 👉 Падтрымаць праект на Patreon: https://bit.ly/3aEOsk2 👉 Больш інфармацыі (іншыя пляцоўкі, падкаст Пімкі і інш.): https://hipolink.me/Kirylian
Published 09/09/22
Ці варта залагоджваць цмока і ці можа гэта дапамагчы наогул? Невялікая прыпавесць пра падзеі ў Беларусі і тое, з чым нам даводзілася сутыкнуцца. Прыпавесць, якая з’яўляецца своеасаблівым прыквэлам апавядання “У нас не было сну і няма мары”. Агучвалі: Алег Гарбуз і Сяргей Чуб
Published 08/26/22
Вось ужо шмат гадоў, як Дэпартамент этыкі ўзначальвае чалавек, якога ніхто і ніколі не бачыў. Тры скрыначкі на сцяне кабінета: для загадаў, запытаў і заробку — з’яўляюцца адзіным спосабам сувязі з ім. Хто ён, як выглядае, адкуль узяўся ды чым насамрэч займаецца — ніхто не ведае. Ніхто, акрамя асобы, якая і прызначыла яго на гэту пасаду. Агучвалі: Сяргей Чуб, Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш
Published 08/12/22
Кароткае апавяданне, якое з’явілася ў кастрычніку 2020. Яно пра беларусаў і тое, з чым нам прыйшлося сутыкнуцца. Агучвалі: Крысціна Дробыш і Алег Гарбуз
Published 07/29/22
Тром аўтарытэтным даследчыкам мелася стварыць “Прадметны ўказальнік”, ды, як гэта здараецца, нават сярод навукоўцаў існуюць цалкам супрацьлеглыя візіі. Так, у гэтым выпадку, шараговая даследчыцкая задача пацягнула за сабой узнікненне палітычных груповак, якія ў далейшым ператварыліся ў асноўных супернікаў не толькі ў барацьбе за дзяржаўную ўладу, але і за логіку бачання свету. Агучвалі: Міхась Зуй і Алег Гарбуз
Published 07/13/22
Уявіце, што вы выпраўляецеся ў госці ў іншы горад, ды першым вашым арыенцірам будзе загадкавая асоба. Асоба, якую нават не давядзецца пабачыць, ды без якой, тым не менш, трапіць на месца не атрымаецца. Агучваў: Міхась Зуй
Published 06/29/22
Малады і здатны да службы чалавек ужо паспеў зрабіць імклівую кар’еру. Цяпер ён напярэдадні лёсавызначальнага этапа, калі перад ім з’яўляецца магчымасць падняцца ў іерархіі імперыі. Ды поспех залежыць ад таго, ці здолее ён растварыцца ў новым свеце, стваральнікам якога ёсць сам Імператар. Агучвала: Крысціна Дробыш
Published 06/13/22
Дні Трафіма праходзяць там, дзе няма жыцця, ды тое хутчэй дапамагае яму не быць самотным, чым наадварот. Але, на ягоны жаль, заўсёды настае час прыходу гасцей, калі трэба усё падрыхтаваць. Гасцей, якія прыходзяць не да яго, якіх ніхто не запрашаў і ніхто не чакае. Агучвалі: Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш
Published 05/27/22
Ці даводзілася вам сумнявацца ў рэчах, цалкам для вас відавочных? А ці здаралася адчуваць няўпэўненасць насуперак поўнай перакананасці? Герой гэтага выпуска аказаўся менавіта ў той сітуацыі, калі ніякія правільныя адказы нібыта “не працуюць”. Але ўсё не так проста і гісторыя не толькі пра гэта. Агучвалі: Крысціна Дробыш, Міхась Зуй, Андрэй Дробыш
Published 05/13/22
Жонка нечакана вяртаецца дадому і застае мужа знянацку. Ці быў ён дома адзін або з палюбоўніцай? Распаўсюджаны матыў пацешных гісторый крок за крокам перастае быць пацешным, а скразныя думкі і паводзіны набываюць новае значэнне. Агучвалі: Крысціна Дробыш, Алег Гарбуз.
Published 04/28/22
Ён быў перакананы, што ні ў чым не вінаваты. Ды і ніхто іншы яго не вінаваціў. Ніхто іншы не ведаў пра яго ўчынак і ніколі б не даведаўся. Але ці сапраўды ў такім разе невінаватаму магчыма застацца беспакараным? Пралог: Галоўнай якасцю рэалізацыі ўлады з’яўляецца не магчымасць прымушаць і ажыццяўляць гвалт, а здольнасць навязаць падначаленым добраахвотнае прыманне і падпарадкаванне ёй. Улада, перш за ўсё, ёсць спараджэннем тых, хто ёй падпарадкоўваецца. Агучвалі: Крысціна Дробыш, Андрэй...
Published 04/17/22
Аднойчы ў маленькага хлопчыка знік звычаны мячык. Ды гэтае нязначнае здарэнне магло б так і застацца не заўважаным, калі б не пацягнула за сабой ланцужок злачынстваў, якія пагражаюць паглынуць увесь горад. Агучвала: Крысціна Дробыш.
Published 03/31/22
Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву. Злачынца ўсім добра вядомы і заўсёды быў блізка, ды толькі цяпер над ім навісла пагроза пакарання. Пралог: Мусіць, неад’емным элементам некаторых модусаў улады ёсць здольнасць спараджаць кантралюемыя аб’екты і рытуалы калектыўнай нянавісці, што дазваляе падначаленым не адчуваць і не ўсведамляць сябе такімі, ды, дзякуючы гэтаму, падтрымліваць яе існаванне. Агучвалі: Крысціна Дробыш, Андрэй Дробыш, Міхась Зуй.
Published 02/21/22