Ілля Сін
Listen now
Description
Наступны госць "Супердудко" — празаік-авангардыст, перформер, лаўрэат прэміі Гедройца за раман “Libido” Ілля Сін. Удзельнік шматлікіх мастацкіх суполак, Ілля заўсёды схіляўся да радыкальных мастацкіх выказванняў, але апошнім часам прыйшоў да сюжэтнай прозы, што прынесла яму прэмію Гедройца. Ілля Сін прыйшоў у літаратуру ў чатырнаццаць гадоў і стаў самым маладым удзельнікам першага пакалення Бум-Бам-Літа, знакамітага літаратурнага руху дзевяностых гадоў. Што гэта быў за рух, якія ў яго былі правілы, і чаму ён хаваў у сабе небяспеку для беларускага літпрацэсу тых часоў? Таксама пагутарым пра ўплыў індустрыяльнай музыкі на літаратуру і пра духоўнае ў мастацтве.
More Episodes
Published 08/01/23
Вера Бурлак — мастачка неверагоднасцяў, аўтарка з суполкі запозненых авангардыстаў бум-бам-літаўцаў. Самая ракенрольная сярод нашых паэтак. Шмат гадоў яна нязменна працуе ў беларускай літаратуры адказнай за вытворчасць цуду. І ўдала гуляецца з рознымі вымярэннямі свайго таленту. Вы даведаецеся...
Published 06/28/23
Наступны госць "Супердудко" Аляксей Кавалёў разам з Паўлам Валатовічам напісаў ужо дзве кнігі, якія можна назваць бэстсэлерамі беларускага кніжнага рынку: "Огромная тень дождевого червя" і "От Паниковки до Шайбы”. Гайд по тусовочному Минску девяностых". Калялітаратурная размова пра "Нейра...
Published 06/07/23