Episodes
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. У эфіры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня дыскутуюць Яўген Дудкін, сьпіс нумар 1, ён называецца «Салідарнасьць» і аб’ядноўвае шэраг актывістаў з Народнай Грамады і Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. А таксама Ліза Пракопчык, сьпіс нумар 12, «Моладзевы наступ».
Published 05/10/24
Лукашэнка адзначаў 9 Траўня ў Маскве на парадзе, дзе маршам ішлі ў тым ліку ўдзельнікі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Якую перамогу сьвяткуе Лукашэнка і ягонае атачэньне? Як сёлетні кантэкст ягонай прысутнасьці ў Маскве? Госьць Ганны Соўсь – гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.
Published 05/09/24
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Да ўдзелу ў выбарах у КР дапусьцілі 12 сьпісаў. Да 25 траўня ў эфіры Свабоды вы пачуеце прадстаўнікоў усіх сьпісаў. Сёньня з намі Роза Турарбекава, сьпіс нумар 4 — «Наша справа». А таксама Аляксандар Ракіцкі, сьпіс нумар 5 — «Закон і правапарадак».
Published 05/08/24
Ці захоўваецца пагроза, што беларускія войскі ўцягнуць у расейскую вайну супраць Ўкраіны? Ці сапраўды Беларусь рыхтуюць як пляцоўку для нападу на Літву? Ці могуць быць сілавыя сцэнары для зьмены ўлады ў Беларусі? Пра гэта ў праграме «Пік Свабоды» разважае Валеры Сахашчык, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў абароне і нацыянальнай бясьпецы
Published 05/07/24
Польскі судзьдзя Томаш Шмыт зьбег у Беларусь і выступіў з заявамі ў падтрымку беларускіх уладаў. Што стаіць за гэтай гісторыяй? Пра гэта разважае журналіст тэлеканалу Белсат Міхал Кацэвіч.
Published 05/06/24
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Яны працягнуцца тры дні. Да ўдзелу ў выбарах у КР дапусьцілі 12 сьпісаў, зь іх будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў эфіры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Аляксандар Дабравольскі, сьпіс нумар 3 – «Эўрапейскі выбар». А таксама Юры Губарэвіч, сьпіс нумар 9 – Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду».
Published 05/03/24
Да чаго прывядуць зьмены ў законах аб прадпрымальніцкай дзейнасьці? Ці шмат людзей могуць у выніку гэтых зьменаў страціць працу і як гэта паўплывае на эканоміку? Пра гэта разважае эканамістка з дасьледчага цэнтру BEROC Анастасія Лузгіна.
Published 05/02/24
Ці адкрыла лідэрства Сьвятланы Ціханоўскай дарогу жанчынам на пазыцыі, дзе прымаюць рашэньні? І чаму сярод лідэраў 12 выбарчых сьпісаў у Каардынацыйную раду толькі чатыры жанчыны? На гэтыя пытаньні адказвае сябра Кантактнай групы па Беларусі ў Радзе Эўропы Юлія Міцкевіч.
Published 05/01/24
1 траўня спаўняецца 20 гадоў ад часу калі 10 новых краінаў, у тым ліку суседзі Беларусі, далучыліся да Эўрапейскага зьвязу. Як можна параўнаць іх шлях са шляхам Беларусі за гэты час. Пра гэта расказвае Ондржэй Соўкуп, журналіст чэскага грамадзкага радыё і эканамічнага выданьня Hospodářské noviny.
Published 04/30/24
Каля 40 тысячаў зваротаў у КДБ за 9 гадоў здабылі і абнародавалі кібэрпартызаны. Чаму і што пішуць людзі ў сілавыя структуры? Наколькі даносы заахвочваюцца таталітарнымі сыстэмамі і ці варта іх абнародаваць? Адказвае былы сьледчы, прадстаўнік ініцыятывы былых сілавкоў BelPol Андрэй Астаповіч.
Published 04/29/24
Якая новая палітычная сіла патрэбная беларусам? Ці вартае вызваленьне аднаго палітвязьня скасаваньня ўсіх санкцыяў? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае заснавальнік Цэнтру новых ідэяў, кіраўнік праекту Chatham House «Беларуская альтэрнатыва» Рыгор Астапеня.
Published 04/26/24
Што памяняе УНС у яго новым канстытуцыйным статусе? У чым сэнс новай ваеннай дактрыны Беларусі? Ці рыхтуе Лукашэнка беларусаў да вайны? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» (ПІК) адказвае палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша Візія» Вадзім Мажэйка.
Published 04/25/24
У Менску прайшоў першы дзень так званага «Ўсебеларускага народнага сходу». Ён завершыцца 25-га красавіка. Гэты орган, у які няма прамых выбараў, атрымаў пашыраныя паўнамоцтвы. І можа нават зьняць з пасады Лукашэнку. Але дзеля чаго ён насамрэч яму патрэбны. Наш госьць – кіраўнік НАУ і прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка.
Published 04/24/24
Якая галоўная рыса цяперашніх чыноўнікаў? Ці баяцца яны званкоў папулярных блогераў? Ці выпадкова так званы «Усебеларускі народны сход» супадае з пачаткам выбараў у Каардынацыйную раду? Чаму аўтары «Рудабельскай паказухі» навучылі Сяргея Ціханоўскага? Пра гэта гаворым з папулярнай блогеркай, віцэ-сьпікеркай 2-га складу Каардынацыйнай Рады Вольгай Павук.
Published 04/23/24
Пратэстанцкі прапаведнік Сяргей Мельянец, які наведваў практычна ўсе суды над палітвязьнямі, пасьля арышту вымушаны быў разам зь сям’ёй выехаць зь Беларусі. Празь якія выпрабаваньні за кратамі праходзяць палітзьняволеныя пастары, сьвятары, хрысьціянскія актывісты? Расказвае тэалягіня, прадстаўніца аб’яднаньня «Хрысьціянская візія» Натальля Васілевіч, якая дапамагае палітзьняволеным хрысьціянскім актывістам і сьвятарам.
Published 04/22/24
Беларусь упершыню была прадстаўленая на саміце «Вялікай сямёркі». Гэта нефармальны міжнародны клюб у складзе сямі найболей эканамічна разьвітых дзяржаў. Ён аб'ядноўвае Вялікабрытанію, Нямеччыну, Італію, Канаду, Францыю, Японію і ЗША. Гэтым разам ён адбываўся на італьянскім востраве Капры. А пры чым тут Беларусь? Госьць «ПіКу Свабоды» – Дзяніс Кучынскі, дыпляматычны саветнік Сьвятланы Ціханоўскай.
Published 04/19/24
Што цяпер робіць каманда Віктара Бабарыкі? Чым яе стратэгія адрозьніваецца ад стратэгіі іншых апазыцыйных сілаў? У чым сэнс дзейнасьці Каардынацыйнай рады? Пра гэта ў праграме ПіК Свабоды расказаў Іван Краўцоў, сакратар Каардынацыйнай рады, каардынатар штабу Віктара Бабарыкі і арганізацыйнага камітэту партыі «Разам».
Published 04/18/24
Як за адзін дзень атрымалася сабраць грошы на 100 дронаў для палка Каліноўскага, як ва Ўкраіне мянялася і мяняецца стаўленьне да беларусаў і да Лукашэнкі – пра гэта расказаў украінскі відэаблогер Аляксандар Рыкаў, больш вядомы як BalaganOFF, які ад 2020 году робіць шмат відэа пра Беларусь і беларусаў.
Published 04/17/24
Ці павялічваюць санкцыі залежнасьць Беларусі ад Расеі? Як яны могуць прывесьці да зьмены паводзінаў рэжыму Лукашэнкі? Як санкцыі могуць вызваліць палітвязьняў? Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца рэдактарка выданьня «Плян Б», былая палітзьняволеная Вольга Лойка і праўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Міхаіл Кірылюк.
Published 04/16/24
Як ураджэнцы Беларусі перажылі напад Ірану на Ізраіль? Што яны думаюць пра тое, якім чынам магчыма спыніць эскаляцыю канфлікту на Блізкім Усходзе? Госьць Ганны Соўсь – ізраільцянін Аляксандар Фруман, ураджэнец Беларусі, які пайшоў добраахвотнікам у ізраільскае войска пасьля нападу ХАМАС. Аляксандар цяпер знаходзіцца на мяжы Ізраіля з Сырыяй. Аляксандар Фруман спрабуе прыцягнуць да адказнасьці сілавікоў, якія катавалі яго і зьдзекаваліся падчас затрыманьня ў жніўні 2020 году ў Менску.
Published 04/15/24
Лукашэнка падчас візыту ў Маскву два дні заклікаў Украіну да перамоваў. У ў чацьвер і ў пятніцу палітык зрабіў заявы пра неабходнасьць для Кіева вярнуцца да мірнага ўрэгуляваньня вайны з Расеяй паводле “стамбульскага фармату”. Пуцін, у сваю чаргу, пагаджаецца з гэтымі прапановамі Лукашэнкі. Ці сапраўды ў Крамлі гатовыя да перамоваў і якая роля ў іх адведзена Беларусі? Госьць Свабоды палітычны аналітык, выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту (Прага) Аляксандар Марозаў.
Published 04/12/24
Госьць Ганны Соўсь – беларускі добраахвотнік з пазыўным «Пан Зубр», які змагаецца на баку Ўкраіны ад 2015 году, быў у складзе батальёну «Азоў», байцом тактычнай групы «Беларусь», палка Каліноўскага, а цяпер – у складзе Ўзброеных сілаў Украіны ў інжынэрных войсках сапёрам. «Пан Зубр» даваў інтэрвію Свабодзе ў 2016 годзе і параўноўвае свой погляд на рэчы тады і цяпер.
Published 04/11/24
Дэпутат Вадзім Гігін заявіў, што атрымлівае шмат зваротаў грамадзян, якія просяць зьмяніць назву вуліцы Кастуся Каліноўскага ў Менску. Прапагандыст спадзяецца, што хутка гэта і адбудзецца. Днямі сквэру на вуліцы Каліноўскага ў сталіцы далі назву Яблыневы. Гэта адбылося таксама ў рамках змаганьня з Каліноўскім. Як далёка могуць зайсьці ўлады сваімі антыбеларускімі акцыямі і якім будзе рэальны вынік іх дзейнасьці. Пра гэта разважае пісьменьнік і публіцыст Сяргей Дубавец.
Published 04/10/24
Палёт у космас беларускі Васілеўскай – посьпех краіны, народу ці піяр Лукашэнкі? Ці варта казаць дзякуй Расеі за яе палёт? Чаму стаўленьне да палёту Васілеўскай падзяляе беларусаў? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае пісьменьніца Сьвятлана Курс.
Published 04/09/24
Ці баяцца ў Літве нападу зь Беларусі і ці лічаць пагрозай беларусаў, якія прыехалі ў краіну? Ці можна нешта зрабіць, каб паміж дзьвюма краінамі не зьявілася «жалезная заслона»? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў праграме «Падзея і камэнтар» на канале Свабода Premium адказаў Андрус Кубілюс, дэпутат Эўрапарлямэнту, колішні прэм'ер-міністар Літвы.
Published 04/08/24