Пра эканоміку вайны, партызан і сіндром вінаватасці
Listen now
Description
Нягледзячы на заходнія санкцыі, Расія не спыняе ваенных дзеянняў ва Украіне. Добра, каб гэтыя санкцыі былі выключна праблемай Расіі, але не — перадае і Беларусі, як суагрэсару. Беларускія чыноўнікі ўсё яшчэ спрабуюць з санкцый смяяцца, але неяк ужо не вельмі ўпэўнена. Не дадае добрага настрою і правал расійскага бліцкрыгу ва Украіне, і партызанскі рух у самой Беларусі. У якім стане сёння эканоміка Беларусі і чаго чакаць бліжэй да восені? Ці атрымаецца ў чыноўнікаў пабудаваць “эканоміку вайны” і ці магчыма наладзіць гандаль з Украінай? Чаму беларусы пачынаюць зацята спрачацца паміж сабой і пры чым тут “сіндром вінаватасці”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эканамічны аналітык Сяргей Чалы.
More Episodes
У савецкія часы па заканчэнні чарговага “з’езду ЦК КПСС” выдавалі адпаведную брашуру (ці нават кнігу ў цвёрдай вокладцы з залатымі літарамі на ёй) з рашэннямі гэтага самага з’езду. І яны потым ляжалі нікому не патрэбнымі кіпамі ў кожнай кнігарні. Лукашэнкаўскі рэжым старанна касплэіць усё, што...
Published 04/26/24
Published 04/26/24
Рэжым упарта працягвае змагацца з малым бізнесам — днямі Лукашэнка падпісаў закон, датычны прадпрымальніцкай дзейнасці. Міністр эканомікі сцвярджае, што ніякай трагедыі няма, ад закона адныя плюсы прадпрымальнікам, бо ён стварае ўмовы для “маштабавання малога бізнеса”. Але ў эканамістаў і саміх...
Published 04/26/24