Аліна Нагорная: мова і асоба — адно без другога існаваць не можа, гэта наша ідэя
Listen now
Description
25 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — праваабаронца, публіцыстка, аўтарка кнігі “Мова 404” Аліна Нагорная. Не маюць рацыі тыя, хто заклікае найперш думаць пра нейкія матэрыяльныя каштоўнасці, эканоміку і дабрабыт, пакідаючы “моўныя” і “культурныя” пытанні на потым — на той час, калі мы будзем жыць заможна і ў нас з’явіцца вольны час для заняткаў пытаннямі “другаснымі”. Пытанні пашырэння і развіцця беларускай мовы, падтрымкі культуры і гістарычнай спадчыны не другасныя, імі трэба займацца калі не раней за ўсё астатнія, то паралельна, бо інакш ніякіх зменаў да лепшага мы не дасягнем, перакананая Аліна Нагорная. Пра тое, як нам захоўваць і развіваць беларускую мову за мяжой, як на нашую свядомасць і ідэнтычнасць уплывае эміграцыя, ці паспеем мы зрабіць неабходнае, каб наша родная мова сапраўды не стала “мовай 404”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Нагорнай.
More Episodes
Час камянёў і вярбоўка Свярдлова — Еўразум за 3 траўня | Новости Беларуси за 3 траўня by Euroradio
Published 05/03/24
Published 05/03/24
У выбарчых спісах сярод прэтэндэнтаў на мандат дэлегата Каардынацыйнай рады даволі шмат “сілавікоў” — тых, хто быў сярод добраахвотнікаў у шэрагах палка Каліноўскага ці іншых структур УСУ, былых праваахоўнікаў і вайскоўцаў. І гэта я не кажу пра спісы адпачатку парамілітарных структур. Адзін з...
Published 05/03/24