Гісторыя гвалту: як беларусаў катавалі злачынцы ў пагонах
Listen now
Description
Каманда спецпраекта прававой ініцыятывы “Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі” апублікавала сваё новае расследаванне — “Катаванні ў Маскоўскім РУУС Мінска 9-13 жніўня 2020 года”. І гэта не толькі сведчанні людзей, якія прайшлі праз катаванні, не толькі медыцынскія даведкі пра тое, якія факты катаванняў зафіксавалі. Важнае ў гэтым даследаванні тое, што правабаронцы высветлілі імёны злачынцаў у форме, якія тыя катаванні здзяйснялі. Чаму было абранае менавіта гэтае РУУС і як збіраліся сведчанні пацярпелых? Як удалося высветліць імёны злачынцаў і ці сапраўды ёсць неабвержныя доказы іх вінаватасці? Ці магчыма прыцягнуць вінаватых да адказнасці і ці не прыйшоў нам час перастаць “жыць у парадыгме 2020 года”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца прававой ініцыятывы “Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі” Вікторыя Фёдарава
More Episodes
"Пашпарт — RIP" і смерць за кейпоп — Еўразум за 28 чэрвеня | Новости Беларуси за 28 июня by Euroradio
Published 06/28/24
Published 06/28/24
Здавалася б, не звязаныя паміж сабой адстаўка і прызначэнне: Алейніка — з пасады міністра МЗС і Крутога — на пасаду кіраўніка лукашэнкаўскай адміністрацыі. Але выглядае на тое, што яднае абодва гэтыя рашэнні эканоміка. Бо даўно вядома, што для Лукашэнкі амбасада РБ у РФ — найперш гандлёвае...
Published 06/28/24