Барані сваё: адстойванне правоў на родную мову пасля 2020-га
Listen now
Description
Новы выпуск падкаста Глыбінны народ прысвечаны беларускай мове. Беларускай мове ў Беларусі няпроста. Раней яна квітнела і асацыявалася з вёскай. Потым трэнд на беларускае слаўцо ўжо задавалі новыя пакаленні творчай інтэлігенцыі ў сталіцы ды рэгіянальных гарадах. А сёння шмат беларускамоўных былі вымушаныя з'ехаць, а тыя што засталіся тут па-ранейшаму мусяць змагацца за сваё права на родную мову – ад радзільні да ўніверсітэта, ад кавярні да шыльды на будынку. Як тое рабіць эфектыўна абмяркоўваем з грамадскай дзяячкай ды моўнай інспектаркай Алінай Нагорнай. Фота: Павел Крычко
More Episodes
У новым выпуску падкаста "Глыбінны народ" размаўляем пра беларускія падкасты. Дазнацца сёння пра тое, што робіцца ў беларускіх рэгіёнах не так проста: большасць лакальных СМІ былі вымушаныя спыніць сваю працу праз рэпрэсіі, а шматлікія журналісты ды актывісты, якія маглі б распавесці пра...
Published 08/11/22
Published 08/11/22
Новы выпуск падкаста "Глыбінны народ" прысвечаны Оршы. Горад з крымінальным мінулым ды радзіма Караткевіча, занепадаючы прамысловы цэнтр, які дагэтуль не мае ўласнага ўніверсітэта ды тэатра, але можа пахваліцца вялізнай колькасцю адметных аб’ектаў архітэктурнай спадчыны. Усё гэта – Орша і яе...
Published 07/21/22