Марнатраўства, карупцыя і неэфектыўнасць: што робіцца з бюджэтамі ў рэгіёнах
Listen now
Description
У новым выпуску падкаста “Глыбінны народ” Яўген Меркіс разам з Уладзімірам Кавалкіным абмяркоўваюць мясцовыя бюджэты. У нашых суседзяў ва Ўкраіне вайна. Самая сапраўдная з кроўю, боллю і стратамі. Ужо цяпер зразумела, што гэты канфлікт мае і будзе мець вялізны ўплыў на ўвесь рэгіён і Беларусь чакаюць істотныя цяжкасці і змены. Застаецца спадзявацца, што нашым паўднёвым братам хутчэй удасца дамагчыся міру і заняцца адбудовай сваёй краіны. Для нас жа па-ранейшаму застаецца важным аналізаваць тое, што адбываецца ў Беларусі і асабліва – у яе рэгіёнах. Толькі разумеючы ў дэталях тое, што мы маем і як гэта можна змяніць у нас ёсць шанец нарэшце пачаць жыць годна і свабодна ў будучыні і адбудаваць тую Беларусь, у якой усе хочуць жыць. У чарговым выпуску падкаста “Глыбінны народ” захацелася пагаманіць пра грошыкі, а дакладней – пра бюджэты. Што ў нас з імі ў цэлым, як пачуваюцца рэгіёны і што іх у звязку з гэтым чакае. А дапамог у гэтым кіраўнік праектаў “Кошт урада” ды анлайн-платформы “Petitions.by” Уладзімір Кавалкін.
More Episodes
У новым выпуску падкаста "Глыбінны народ" размаўляем пра беларускія падкасты. Дазнацца сёння пра тое, што робіцца ў беларускіх рэгіёнах не так проста: большасць лакальных СМІ былі вымушаныя спыніць сваю працу праз рэпрэсіі, а шматлікія журналісты ды актывісты, якія маглі б распавесці пра...
Published 08/11/22
Published 08/11/22
Новы выпуск падкаста "Глыбінны народ" прысвечаны Оршы. Горад з крымінальным мінулым ды радзіма Караткевіча, занепадаючы прамысловы цэнтр, які дагэтуль не мае ўласнага ўніверсітэта ды тэатра, але можа пахваліцца вялізнай колькасцю адметных аб’ектаў архітэктурнай спадчыны. Усё гэта – Орша і яе...
Published 07/21/22