Беларускаму спорту канец? Разбіраем чатыры вершнікі апакаліпсісу — адсутнасць рэформаў, 2020-ты, эканамічны крызіс ды вайну
Listen now
Description
Новы выпуск падкаста "Глыбінны народ" прысвечаны спорту ў Беларусі. Як вядома, развіццё спорта ў краіне неадрыўна звязана не толькі з эканамічнай сітуацыяй, але і існымі грамадска-палітычнымі рэаліямі. А яны ў Беларусі нагадваюць шторм, які няспынна павялічваецца не толькі апошнія гады, але нават і месяцы. Эканамічны крызіс, кавід, бурлівы 2020-ы і яго наступствы, а цяпер яшчэ і вайна ва Ўкраіне ў якой Беларусь стала суагрэсарам. У якім стане знаходзіцца спорт у сталіцы ды рэгіёнах пасля ўсяго гэтага? Ці трэніравацца спартоўцам ва ўмовах, калі яны могуць не пабачыць міжнародных спаборніцтваў і як палепшыць існую сітуацыю? Усё гэта і нават больш абмяркуем з Максімам Беразінскім – кіраўніком спартовага праекта Трыбуна.ком у Беларусі ды Ўкраіне.
More Episodes
У новым выпуску падкаста "Глыбінны народ" размаўляем пра беларускія падкасты. Дазнацца сёння пра тое, што робіцца ў беларускіх рэгіёнах не так проста: большасць лакальных СМІ былі вымушаныя спыніць сваю працу праз рэпрэсіі, а шматлікія журналісты ды актывісты, якія маглі б распавесці пра...
Published 08/11/22
Published 08/11/22
Новы выпуск падкаста "Глыбінны народ" прысвечаны Оршы. Горад з крымінальным мінулым ды радзіма Караткевіча, занепадаючы прамысловы цэнтр, які дагэтуль не мае ўласнага ўніверсітэта ды тэатра, але можа пахваліцца вялізнай колькасцю адметных аб’ектаў архітэктурнай спадчыны. Усё гэта – Орша і яе...
Published 07/21/22