Дзявяты выпуск: Супербраты Марыё ў Кіно. Колькі часу патрэбна, каб пабудаваць добрыя стасункі з Галівудам?
Listen now
Description
Першы і апошні мультфільм гэтага сезону нарэшце будзе абмеркаваны і раскладзены па паліцам. Ці гэта першая экранізацыя прыгод знакамітых братоў? Як у фільме асвятляецца праблема італьянскай карлікавасці? Ці сапраўды Сайлент Хіл і Смаргонь маюць дачыненне да мультфільма? І якое прозвішча ў братоў? Не, насамрэч, якое? Поўнае імя Марыё - Марыё Марыё? Бязглуздзіца ... Але хлопцы паспрабуюць знайсці адказ на кожнае пытанне. Прыемнага праслухоўвання. Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n Чат: t.me/kinasufladka Музыка: @chistovmusic Лога: @tatty_paints
More Episodes
У апошнім выпуску сезона Коля й Жэня павяртаюцца ў дзяцінства і пабурчаць аб тым, што раней і неба было больш блакітным, і трава больш зялёнай. Ці будзе крынжаваць Коля з вусікаў Бандэраса? Якія дзіцячыя фобіі ўспомніць Жэня падчас прагляду фільма? Пры чым тут Стэнлі Кубрык? А галоўнае, што чакае...
Published 01/31/24
Published 01/31/24
У гэтым выпуску Жэня й Коля абмяркуюць найгоршы фільм сезону (на іх суб'ектыўнае мерканванне) і паспрабуюць пры гэтым не з'ехаць з глуздаў. Ці Раян Гослінг выцягнуў фільм сваёй ігрой? Ці прагляд гэтага фільму такі ж болячы, як кручэнне вушэй? Ці можа аператская праца прымусіць вас ванітаваць? І...
Published 12/29/23