Episodes
У апошнім выпуску сезона Коля й Жэня павяртаюцца ў дзяцінства і пабурчаць аб тым, што раней і неба было больш блакітным, і трава больш зялёнай. Ці будзе крынжаваць Коля з вусікаў Бандэраса? Якія дзіцячыя фобіі ўспомніць Жэня падчас прагляду фільма? Пры чым тут Стэнлі Кубрык? А галоўнае, што чакае нас наперадзе? Пра ўсё гэта вы можаце пачуць у фінале сезона. Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n Чат: t.me/kinasufladka Музыка: @chistovmusic Лога: @tatty_paints
Published 01/31/24
Published 01/31/24
Першы і апошні мультфільм гэтага сезону нарэшце будзе абмеркаваны і раскладзены па паліцам. Ці гэта першая экранізацыя прыгод знакамітых братоў? Як у фільме асвятляецца праблема італьянскай карлікавасці? Ці сапраўды Сайлент Хіл і Смаргонь маюць дачыненне да мультфільма? І якое прозвішча ў братоў? Не, насамрэч, якое? Поўнае імя Марыё - Марыё Марыё? Бязглуздзіца ... Але хлопцы паспрабуюць знайсці адказ на кожнае пытанне. Прыемнага праслухоўвання. Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n Чат:...
Published 01/19/24
У гэтым выпуску Жэня й Коля абмяркуюць найгоршы фільм сезону (на іх суб'ектыўнае мерканванне) і паспрабуюць пры гэтым не з'ехаць з глуздаў. Ці Раян Гослінг выцягнуў фільм сваёй ігрой? Ці прагляд гэтага фільму такі ж болячы, як кручэнне вушэй? Ці можа аператская праца прымусіць вас ванітаваць? І прі чым тут Еўрабачэнне й аутсорсінг? На ўсе гэтыя пытанні можна знайсці адказы ў новым выпуску! Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n Чат: t.me/kinasufladka Музыка: @chistovmusic Лога:...
Published 12/29/23
Гэты выпуск Жэня й Коля не маглі перажыць самі, таму паклікалі падтрымку. Утраіх хлопцы паўранаюць экранізацыю з арыгіналам, пафантазіруюць над кастам, абмяркуюць плюсы й мінусы фільма (у асноным мінусы) і амаль увесь выпуск прарагочуць над уласнымі жартамі (як заўсёды). Прыемнага вам праслухоўвання! Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n Чат: t.me/kinasufladka Музыка: @chistovmusic Лога: @tatty_paints
Published 12/17/23
Пасля напорыстага фемінізму Капітана Марвэл, у новым выпуску кінападкаста хлопцы пераходзяць да эгацэнтрычнага маскулізма Чорнага Адама. Ці паўплываюць цягліцы Дуэйна Джонсана на гарманальны фон Жэні? Ці змянілася стаўленне Колі да гачы-мучы субкультуры пасля прагляду фільма? І пры чым тут Палесціна? Пра ўсё гэта вы даведаецеся ў новым выпуску Кінашуфлядкі. Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n Чат: t.me/kinasufladka Музыка: @chistovmusic Лога: @tatty_paints
Published 12/10/23
Коля й Жэня ўпершыню сустракаюцца з феміністычнай павесткай у фільмах Марвэл і ўвогуле не ведаюць, што з гэтым рабіць. Як яны перажывуць прагляд гэтага фільма? Яны будуць плакаць і біцца ў істэрыке ці хлопаць у далошкі й таньчыць ад геніяльнасці фільма? І пры чым тут караткаметражкі Marvel і эміграцыя? Вы зможаце пра ўсё гэта даведацца пасля праслухоўвання новага выпуску Кінашуфлядкі. Падпісвайцеся і хутка пачуемся. Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n  Група:...
Published 11/24/23
Коля й Жэня працягваюць абмяркоўваць прадукты кампаніі Дзіснэй, маючы супрацьлеглыя меркаванні. Ці атрымаецца ў іх знайсці кансэнсус, ці кляты Дзіснэй, з іх клятымі Зорнымі Войнамі, знішча яшчэ й іх сяброўства? На якім баку моцы апынецца кожны з вядучых у канцы выпуску? Аб гэтым вы даведаецеся ў гэтым эпізодзе падкаста. Падпісвайцеся і хутка пачуемся. Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n  Група: t.me/kinasufladka  Музыка: @chistovmusic  Лога: @tatty_paints
Published 11/10/23
У гэтым выпуску Коля й Жэня стануць па розныя бакі, каб знайсці ісціну па сярэдзіне. Чаму адказваць за фільм запрасілі рэжысёрку фестывальнага кіно? Якія перакрыжаванні ў фільма з арыгінальным коміксам? Што важней: даць кожнаму персанажу дастаткова часу, ці выдзяляць кагосьці больш за астатніх? Адказы на гэтыя й шмат іншых пытанняў вы знойдзіце ў гэтым выпуску. Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n Група: t.me/kinasufladka Музыка: @chistovmusic Лога: @tatty_paints
Published 10/28/23
У гэтым выпуску мы абмяркуем гісторыю шляха Варкрафта да вялікіх экранаў, як доўга яго чакалі, і хто дачакаўся. Таксама пасмяемся з выбару акцёраў на галоўныя ролі і пазахапляемся з рэвалюцыйных спецэфектаў. І канешне паспрабуем вызначыць, чаму меркаванні крытыкаў і глядачоў (і трошкі фанатаў) так моцна разыйшліся. Падпісвайцеся і хутка пачуемся. Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n Група: t.me/kinasufladka Музыка: @chistovmusic Лога: @tatty_paints
Published 10/21/23
У гэтым выпуску Коля й Жэня абмяркуюць, як Венам дабраўся да кінатэатраў, параўнаюць кінаверсію персанажа з яго іншымі з'яўленнямі, а таксама паспрабуюць растлумачыць, чаму Венам гэта хіт сярод глядачаў, але не сярод крытыкаў. Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n Канал: t.me/kinasufladka Музыка: @chistovmusic Лога: @tatty_paints
Published 10/14/23
Кінашуфлядка – гэта сяброўскі гумарыстычны падкаст, дзе два вядучых абмяркоўваюць фільмы, якія падзялілі погляды большасці глядачаў і крытыкаў, і спрабуюць разабрацца, хто мае рацыю, хто не і чаму так апынулася. Падкаст для тых, хто любіць фільмы, любіць цікавыя факты пра ніх, і для тых, хто ўвогуле хоча добра пабавіць час. Падпісвайцеся на нас, і мы хутка пачуемся «Киношуфлядка» — дружелюбный юмористический подкаст, где двое ведущих обсуждают фильмы, разделившие мнения большинства...
Published 09/26/23