ПЯКЗ#4 - «Ахова ад цёмных мастацтваў» - А. Панчын
Listen now
Description
А ці ведалі вы, што зданяў, тагасьветныя сілы, калясьмяротны вопыт, папулярнасьць гамэапатыі, астралёгіі, таро, выявы твараў там, дзе іх няма і ўвогуле ўсё, што падаецца нам магіяй, магчыма патлумачыць навукай? Дый да таго ж, без перабольшваньня, у ста адсодках выпадкаў. У Амэрыцы існуе фонд Джэймса Рэндзі, а ў Расіі – прэмія Гарры Гуддзіні і займаюцца яны тым, што выдаюць мільён даляраў альбо мільён рублёў кожнаму, хто, прайдучы праз разнастайныя праверкі, спраўдзіць свае магічныя здольнасьці. Вось толькі справа ў тым, што гэтых грошай да сёньня так яшчэ ніхто і не атрымаў. Бо ўсі магічныя здольнасьці пасьля ўважлівага назіраньня аказваліся не такімі ўжо і магічнымі. Гэты выпуск прысьвечаны кнізе Аляксандра Панчына «Ахова ад цёмных мастацтваў». Я паспрабавала распавясьці пра кнігу такім чынам, каб перадаць яе настрой і агульныя матывы. І яшчэ, безумоўна, так, каб выпуск было цікава слухаць як самастойны аповед. Прыемнага праслухоўваньня! п.с.: буду вельмі ўдзячная зваротнай сувязі!! п.п.с.: тг-канал падкаста тут - https://t.me/padzivisja
More Episodes
а ці чулі вы калісьці пра сыстэму CRISPR-Cas9? Калі не, то (спойлер) гэтая неверагодная рэч тры гады таму прагрымела ў галіне генэтыкі, ды й так моцна, што гукавая хваля ад гэтага грому перакуліла звычайнае ўспрыманьне геннага рэдагаваньня (эммм…тобок усё) наўпрост дагары нагамі. І водгукі гэтага...
Published 03/08/24
Published 03/08/24
Гэты выпуск прысьвечаны тэме інстынктаў. Калі ўжо-такі заплюшчыць вочы на тое, што тэрмін «інстынкт» сам па сабе не тое каб і выкарыстоўваецца ў сучаснай навуцы ў датычэньні да хрыбтовых жывёлаў, то застаецца невырашанае пытаньне - ці ёсьць у людзей інстынкты? Спойлер: няма, акрамя аднаго. А...
Published 01/23/24