Episodes
а ці чулі вы калісьці пра сыстэму CRISPR-Cas9? Калі не, то (спойлер) гэтая неверагодная рэч тры гады таму прагрымела ў галіне генэтыкі, ды й так моцна, што гукавая хваля ад гэтага грому перакуліла звычайнае ўспрыманьне геннага рэдагаваньня (эммм…тобок усё) наўпрост дагары нагамі. І водгукі гэтага грому яшчэ толькі пачынаюць рабіць свой унёсак у наша жыцьцё, бо… ёсьць усе правы меркаваць, што менавіта дзякуючы гэтаму адкрыцьцю нас чакаюць дзівосныя навіны з галін мэдыцыны, селячай гаспадаркі,...
Published 03/08/24
Published 03/08/24
А ці ведалі вы, што зданяў, тагасьветныя сілы, калясьмяротны вопыт, папулярнасьць гамэапатыі, астралёгіі, таро, выявы твараў там, дзе іх няма і ўвогуле ўсё, што падаецца нам магіяй, магчыма патлумачыць навукай? Дый да таго ж, без перабольшваньня, у ста адсодках выпадкаў. У Амэрыцы існуе фонд Джэймса Рэндзі, а ў Расіі – прэмія Гарры Гуддзіні і займаюцца яны тым, што выдаюць мільён даляраў альбо мільён рублёў кожнаму, хто, прайдучы праз разнастайныя праверкі, спраўдзіць свае магічныя...
Published 02/05/24
Гэты выпуск прысьвечаны тэме інстынктаў. Калі ўжо-такі заплюшчыць вочы на тое, што тэрмін «інстынкт» сам па сабе не тое каб і выкарыстоўваецца ў сучаснай навуцы ў датычэньні да хрыбтовых жывёлаў, то застаецца невырашанае пытаньне - ці ёсьць у людзей інстынкты? Спойлер: няма, акрамя аднаго. А якога? Слухайце ў гэтым выпуске п.с.: чым я карысталася падчас стварэньня выпуска: - http://ethology.ru/other/?id=17 - артыкул «Інстынкты. Яны ёсьць у чалавека альбо іх няма?» - Этология.Ру: Инстинкты...
Published 01/23/24
Гэты выпуск прысьвечаны апафеніі - нашай здольнасьці ствараць штучныя сувязі паміж аніяк не зьвязанымі рачыма. Вельмі спадзяюся, што ў мяне атрымалася зрабіць яго цікавым п.с.: чым я карысталася падчас стварэньня гэтага выпуска: - кніга Аляксандра Панчына “Абарона ад цёмных мастацтваў” - кніга Аляксандры Архіпавай і Ганны Кірзюк “Небясьпечныя савецкія рэчы. Гарадскія легенды і жахі ў СССР” - https://onlinelibrary.wiley.com/doi/abs/10.1002/acp.2874 - артыкул на тэму таго, што вернікі і...
Published 01/08/24
Гэты выпуск з рубрыцы ПЯКЗ (Падзівіся, Якую Кнігу Знайшла). У ёй я распавядаю пра навукпоп літаратуру такім чынам, каб максімальна дакладна передаць (окей, наўпрост спрабую зрабіць гэта больш-менш дакладна) вайб нейкай кнігі. Так вось, што вы думаеце наконт свабоды волі? Тыпу, як вам падаецца, якое месца яна займае ў вашым жыцьці? Наколькі сьвядома тое, што вы робіце? Роберт Сапольскі вось, напрыклад, ліча, што свабоды волі не існуе. Што ўвогуле няма такой рэчы. І што «нашасьці» ў нашых...
Published 12/18/23
гэты выпуск прысьвечаны тэме «Мы» і «Яны», «Свае» і «Чужыя». Насамрэч, атрымалася крыху дэпрэсіўненька, але ж… Я паспрабавала (наколькі гэта ўвогуле магчыма за трынаццаць хьвілін) растлумачыць пра што ўвогуле гэтая тэма і як гэтыя дзьве суполкі: суполка «Мы» й суполка «Яны» ўспрымаюцца нашым мозгам. прыемнага праслухоўваньня! п.с.: падчас стварэньня гэтага выпуска я карысталася: * Their pain is not our pain: Brain and autonomic correlates of empathic resonance with the pain of same and...
Published 12/04/23
а вы калісьці зважалі, як шмат катоў вас атачае? Котачкі літаральна паўсюль! І дамашнія жывёлы котачкі, і на шкарпэтках ды цішотках котачкі, і ў шматлікіх прымаўках ды прыказках, зноў ж такі, котачкі. Напэўна, такая папулярнасьць гэтых жывёлінак аб чымсьці пра нас як пра супольнасьць ды гаворыць. Котачкі сапраўды падабаюцца неверагоднай колькасьці людзей… ці…мабыць нам проста падаецца, што любіць котачак - наш сьвядомы выбар? Насамрэч, ёсьць у гэтым дзель праўды. А каб даведацца чаму -...
Published 10/09/23
Гэты выпуск прысьвечаны кнізе Асі Казанцавай «Мозг матэрыялен». І асноўную яго частку складае ўрывак з кнігі, у якім ідзе гаворка пра адзін з самых распаўсюджаных міфаў пра мозг - міф пра тое, што правае полушар’е - крэятыўнае, а левае - лягічнае. Што ж ня так з гэтым сьцверджаньнем? Націскайце на кнопку «плэй» і даведвайцеся! А пасьля праслухоўваньня не забывайцеся на тое, каб пакінуць свае думкі наконт выпуска. Мне будзе вельмі-вельмі прыемна бачыць вашу зваротную сувязь) п.с.:...
Published 09/25/23
А вам ніколі не падавалася дзіўным тое, як людзі паводзяць сябе побач з немаўлятамі? Ды й яшчэ й побач з котачкамі, сабачкамі, ды й іншымі? Не заўсёды канешне, але я менавіта пра той выпадак, калі хтосьці нечакана пачынае усьміхацца, спрабаваць падхапіць, абняць, зазірнуць у вочы, а потым яшчэ абавязкова чуецца … «Оооооо, як гэта міла!». Не тое што б я сама ў такія моманты неяк па-іншаму дзейнічаю, але ж… гэта ж дзіўна, чаму так? Тым больш штосьці міленькае, маленькае, мяккае, з вялікімі...
Published 09/11/23
Жыў-быў аднойчы чалавек. Нарадзіўся ён сто восем гадоў таму, пражыў вельмі цікавае і доўгае жыцьцё. Як вы лічыце, чым ён займаўся ў шасьцідзясятыя гады папярэднняга стагоддзя? Быў камінарам, чытаў часопісы, лавіў рыбу побач з морам?Не. Ён займаўся …эммммм… эксперыментамі па кантролю сьвядомасьці. Ды й больш за тое, сапраўды пасьпяхова. Гэта вам не жартачкі. Калі вы яшчэ не націснулі на кнопку “плэй”, то я вас не разумею. Але гавору апошнюю рэч. Тэхналёгіі гэтага чалавека шырока...
Published 08/28/23
гэты выпуск падкаста крыху адрозьніваецца ад усіх папярэдніх выпускаў, бо… гэта выпуск йіншага фармату! фармату гэтаму я вырашыла даць назву ПЯКЗ (Падзівіцеся, Якую Кнігу Знайшла), і ў йім я буду распавядаць пра розныя навукова-папулярныя кнігі, якімі ня падзяліцца проста немагчыма. Спадзяюся, што гучыць цікава) Гэты выпуск, напрыклад, прысьвечаны агляду кнігі Нормана Дойджа «Плястычнасьць мозгу». Абяцаю, што будзе цікава!) п.с.: буду вельмі-вельмі ўдзячная, калі вы пасьля праслуху...
Published 08/14/23
вітаначкі!! на сувязі падкаст «падзівіся!» і новы выпуск, тэма якога - лабатамія: хто такі Ўолтэр Фрыман, пры чым тут нож дзеля колкі ільда, сястра Джона Кенедзі, і як здарылася так, што гэтая жахлівая аперацыя раптоўна стала самай папулярнай у Амерыцы слухайце з задавальненьнем, пакідайце свае каментары і стаўце адзнакі, мне гэта сапраўды вельмі прыемна) п.с.: спасылачка на тгк падкаста: https://t.me/padzivisja п. п. с.: крыніцы, якімі я карысталася падчас стварэньня выпуска: •...
Published 07/31/23
сёньняшні выпуск прысьвечаны музыке і яе ўплыву на мозг, а калі больш канкрэтна, то чаму музыка - самы ўнікальны з усіх тыпаў мастацтва, якія зоны актывізуюцца падчас слуханьня і граньня музыкі, чым адрозніваецца мозг музыкі і звычайнага чалавека, як музыка дапамагае ўспамінаць людзям, хворым на дыменцыю і шмат шмат іншага. Тэма музыкі і на сёньняшні дзень часткова застаецца таямніцай, але вось што вядома дакладна, так гэта што яе ўплыў на нашае жыцьцё перавялічыць немагчыма слухайце з...
Published 07/17/23
гэты выпуск прысьвечаны памяцьці, і галоўныя яго героі - гіпакамп ды энтарынальная кара, якія разам з іншымі ўдзельнікамі ствараюць унутры нас сапраўдны аркестар. Чаму аркестар? І яшчэ, чаму дыхаць павольна сапраўды файна? Як адбываецца працэс стварэньня новых успамінаў? Якую ролю пры гэтым выконвае гіпакамп? Чаму спадзявацца на свае ўспаміны - не самая лепшая ідэя? на гэтыя і шматлікія іншыя пытаньні ёсьць адказ у новым выпуске падкаста, таму націскайце на «плэй» ды й слухайце з...
Published 07/03/23
у гэтым выпуске распавяла вам пра пацыента Н. М. - Генры Молісана і пра тое, як яму жылося без гіпакампа для стварэньня выпуска я карысталася наступнымі крыніцамі: * https://www.nationalgeographic.com/science/article/after-death-h-m-s-brain-is-uploaded-to-the-cloud - After Death, H.M.’s Brain Uploaded to the Cloud * https://www.pravilamag.ru/articles/1960-brain/ - Люк Диттрих, внук нейрохирурга Уильяма Сковилла, рассказывает историю самого знаменитого пациента своего деда — Генри Молисона,...
Published 06/19/23
гэты выпуск прысьвечаны цыгарэтам - як з’яўляецца залежнасьць, што такое нікатын увогуле, чаму ён выклікае курчы ў вусякоў, пры чым тут дафамін, ну і галоўнае - як выкураная цыгарэта можа паўплываць на мозг для стварэньня гэтага выпуска я карысталася наступнымі крыніцамі: - артыкул пад аўтарствам Гары Е. Свана і Крысьціны Н. Лессаў-Шлаггар «The Effects of Tobacco Smoke and Nicotine on Cognition and the Brain» The Effects of Tobacco Smoke and Nicotine on Cognition and the Brain |...
Published 06/05/23
у гэтым выпуске будзе пра пачуцьцё жаху, пра амігдалу ды й пра тое, ці магчыма ніколі нічога не пужацца, нават з адсутнасьцю адказнай за гэта структуры (спойлер - не!) а яшчэ гэта апошні выпуск сезона, таму дзякуй вам вялікі, шаноўныя слухачы, што былі побач. усе свае заўвагі, прапановы ці проста зваротную сувязь пакідайце, напрыклад, у каментарах тэлеграм-канала падкаста https://t.me/padzivisja , да й ўвогуле падпісвайцеся, туды я звычайна запампоўваю дадатковыя матэрыялы да выпускаў ну...
Published 04/17/23
сёньня распавяду вам ці магчыма павялічыць цяглічную масу, навучыцца іграць на піяніна ды й пачаць пацець толькі ад уяўленьня трэніроўкі (спойлер - так!) у тэлеграм-канал падкаста https://t.me/padzivisja я звычайна запампоўваю дадатковыя матэрыялы да выпускаў а яшчэ нагадаю, што мне вельмі прыемна бачыць вашую зваротную сувязь, прапановы ды пажаданьні, таму пакідайце каментары, стаўце адзнакі - я буду вельмі ўдзячна цудоўнага праслухоўваньня!
Published 04/03/23
тэма гэтага выпуску даволі жахлівая, але ад гэтага не меней істотная для абмеркаваньня, і тэма гэта - ПТСР: посттраўматычны стрэсавы разлад. распавяла вам пра зьмены, якія адбываюцца ў мозге пры ПТСР (спойлер: будзе шмат пра гіпакамп!), пра тое як зьмяняецца жыцьцё чалавека з з’яўленьнем гэтай абрэвіятуры ў якасьці дыягназа ў яго жыцьці і яшчэ шмат цікавасьцей; сёньняшні выпуск па-большасьці пераклад з кнігі Роберта Сапольскі "Хто мы такія? Гены, наша цела, грамадства", ну і кнігу гэту я вам...
Published 03/20/23
сёньня распавяду вам пра тое, чаму дзеці - дзеці, а больш канкрэтна - пра тое, на якіх нейрабіялагічных фактарах грунтуюцца некаторыя дзіцячыя паводзіны у тэлеграм-канале падкаста https://t.me/padzivisja вы знойдзеце шмат-шмат усяго цікавага, напрыклад гіфку з хуткасьцю праходжаньня электрычнага імпульса па міелінізаванаіу і неміелінізаванаму аксонам; ну і нагадаю, што ваша зваротная сувязь робіць праэкт якасней, а мяне матываваней, таму пакідайце каментары, стаўце адзнакі ды й пішыце свае...
Published 03/06/23
сёньня распавяду вам пра хваробу Паркенсона, літаргічны энцыфаліт і навуковыя падмацаваньні філасофіі будызма, а калі адным словам - то пра дафамін; у тэлеграм-канале падкаста https://t.me/padzivisja вы знойдзеце шмат-шмат усяго цікавага, ну і нагадаю, што ваша зваротная сувязь робіць праэкт якасней, а мяне матываваней, таму пакідайце каментары, стаўце адзнакі і пішыце свае прапановы і пажаданьні) прыемнага праслухоўваньня!!
Published 02/20/23
сёньня распавяду вам пра гісторыю Джыні Ўайлі, «дзікага дзіцяці» і пра тое, якую ролю грае асяроддзе ў будаваньні навыкаў маўленьня; у тэлеграм-канале падкаста https://t.me/padzivisja вы знойдзеце і фотаздымкі Джыні, і спасылачку на дакументальны фільм, і яшчэ шмат-шмат усяго цікавага ну і нагадаю, што ваша зваротная сувязь робіць праэкт якасней, а мяне матываваней, таму пакідайце каментары, стаўце адзнакі і пішыце свае прапановы і пажаданьні прыемнага праслухоўваньня!!
Published 02/06/23
тэма гэтага выпуска - голыя землякопы, найцікаўнейшыя прадстаўнікі царства Жывёл. Прыемнага праслухоўваньня!! (а яшчэ зазірніце ў тг канал падкаста https://t.me/padzivisja , каб пабачыць фотаздымкі голых землякопаў і спасылачкі на цікавыя відэа па тэме!!
Published 01/23/23
тэма гэтага выпуска - люстраныя нейроны прыемнага праслухоўваньня! а яшчэ зазірніце ў тэлеграм-канал падкаста https://t.me/padzivisja , там Вы знойдзеце цудоўныя спасылачкі і іншыя цікавыя рэчы!! ну і не забывайце, што я буду вельмі ўдзячна Вашай зваротнай сувязі)
Published 01/09/23