цыгарэтны дафамін - як нікатын уплывае на мозг
Listen now
Description
гэты выпуск прысьвечаны цыгарэтам - як з’яўляецца залежнасьць, што такое нікатын увогуле, чаму ён выклікае курчы ў вусякоў, пры чым тут дафамін, ну і галоўнае - як выкураная цыгарэта можа паўплываць на мозг для стварэньня гэтага выпуска я карысталася наступнымі крыніцамі: - артыкул пад аўтарствам Гары Е. Свана і Крысьціны Н. Лессаў-Шлаггар «The Effects of Tobacco Smoke and Nicotine on Cognition and the Brain» The Effects of Tobacco Smoke and Nicotine on Cognition and the Brain | SpringerLink - лекцыя Асі Казанцавай «Мозг курильщика до и после того, как он бросил курить» https://youtu.be/43Q-oeDff4g - лекцыя Вячаслава Дубыніна «Никотин и мозг: механизм работы ацетилхолина, история никотина» https://youtu.be/hi10MTCZS2c - кніга Асі Казанцавай «Кто бы мог подумать!» слухайце з задавальненьнем ды й абавязкова падпісвайцеся на тэлеграм-канал падкаста https://t.me/padzivisja , пакідайце сваю зваротную сувязь, гэта для мяне вельмі важна і прыемна ну і пачуемся!
More Episodes
а ці чулі вы калісьці пра сыстэму CRISPR-Cas9? Калі не, то (спойлер) гэтая неверагодная рэч тры гады таму прагрымела ў галіне генэтыкі, ды й так моцна, што гукавая хваля ад гэтага грому перакуліла звычайнае ўспрыманьне геннага рэдагаваньня (эммм…тобок усё) наўпрост дагары нагамі. І водгукі гэтага...
Published 03/08/24
Published 03/08/24
А ці ведалі вы, што зданяў, тагасьветныя сілы, калясьмяротны вопыт, папулярнасьць гамэапатыі, астралёгіі, таро, выявы твараў там, дзе іх няма і ўвогуле ўсё, што падаецца нам магіяй, магчыма патлумачыць навукай? Дый да таго ж, без перабольшваньня, у ста адсодках выпадкаў. У Амэрыцы існуе фонд...
Published 02/05/24