як мы запамінаем? - пра гіпакамп, энтарынальную кару ды аркестар унутры нас
Listen now
Description
гэты выпуск прысьвечаны памяцьці, і галоўныя яго героі - гіпакамп ды энтарынальная кара, якія разам з іншымі ўдзельнікамі ствараюць унутры нас сапраўдны аркестар. Чаму аркестар? І яшчэ, чаму дыхаць павольна сапраўды файна? Як адбываецца працэс стварэньня новых успамінаў? Якую ролю пры гэтым выконвае гіпакамп? Чаму спадзявацца на свае ўспаміны - не самая лепшая ідэя? на гэтыя і шматлікія іншыя пытаньні ёсьць адказ у новым выпуске падкаста, таму націскайце на «плэй» ды й слухайце з задавальненьнем! ну й канешне, спасылачка на тэлеграм-канал падкаста https://t.me/padzivisja п. с.: падчас стварэньня гэтага выпуска я карысталася наступнымі крыніцамі: * https://youtu.be/3nRJqOdGQjA - Hippocampus and Intelligence - відэа прафесаркі нейрабіялогіі Чыкагскага Ўніверсітэта Пэггі Масон * https://youtu.be/3-h4RfnGHp8 - Lisa Genova (Your memory is lying to you. Here’s how) * https://postnauka.ru/faq/95011 - Постнаука. Эпизодическая память * кніга Мікалая Кукушкіна "Пляск адной далоньню"
More Episodes
а ці чулі вы калісьці пра сыстэму CRISPR-Cas9? Калі не, то (спойлер) гэтая неверагодная рэч тры гады таму прагрымела ў галіне генэтыкі, ды й так моцна, што гукавая хваля ад гэтага грому перакуліла звычайнае ўспрыманьне геннага рэдагаваньня (эммм…тобок усё) наўпрост дагары нагамі. І водгукі гэтага...
Published 03/08/24
Published 03/08/24
А ці ведалі вы, што зданяў, тагасьветныя сілы, калясьмяротны вопыт, папулярнасьць гамэапатыі, астралёгіі, таро, выявы твараў там, дзе іх няма і ўвогуле ўсё, што падаецца нам магіяй, магчыма патлумачыць навукай? Дый да таго ж, без перабольшваньня, у ста адсодках выпадкаў. У Амэрыцы існуе фонд...
Published 02/05/24