чаму «мі-мі-мі»? - выпуск пра немаўлят, жывёл, прылеглае ядро ды чаму мілае нам падаецца мілым
Listen now
Description
А вам ніколі не падавалася дзіўным тое, як людзі паводзяць сябе побач з немаўлятамі? Ды й яшчэ й побач з котачкамі, сабачкамі, ды й іншымі? Не заўсёды канешне, але я менавіта пра той выпадак, калі хтосьці нечакана пачынае усьміхацца, спрабаваць падхапіць, абняць, зазірнуць у вочы, а потым яшчэ абавязкова чуецца … «Оооооо, як гэта міла!». Не тое што б я сама ў такія моманты неяк па-іншаму дзейнічаю, але ж… гэта ж дзіўна, чаму так? Тым больш штосьці міленькае, маленькае, мяккае, з вялікімі вочкамі, маленькімі ножкамі не пакідае безымацыйным нікога, не залежна ад культуры, Радзімы, мовы, сьветапогляду. Як увогуле атрымалася так, што нам сапраўды цікава і прыемна глядзець відэа з мілымі шчанямі і кацянямі? Здаецца, што здольнасьць да расчуленьня - гэта нейкая ўсеагульная асаблівасьць, уласьцівая кожнаму прадстаўніку Homo Sapiens. Па якім прынцыпам мы дапасоўваем штосьці ці кагосьці да групы «мілага»? Што адбываецца ў нашым целе, перад тым, як мы скажам «Оооо, як міла»? Ды чаму ўвогуле гэтае пачуцьцё ўзьнікае? Гэты выпуск прысьвечаны тэме мілаты. І, спадзяюся, там вы зможаце знайсьці адказы на некаторыя вашыя пытаньні. Таму націскайце на кнопку «плэй» і слухайце з задавальненьнем!! п. с.: чым я карысталася падчас стварэньня гэтага выпуска: артыкулы: - How cute things hijack our brains and drive behaviour - University of Oxford https://www.ox.ac.uk/research/how-cute-things-hijack-our-brains-and-drive-behaviour - The science of cute - New Atlas The science of cute - On cuteness: unlocking the parental brain beyond - PubMed Central, M. L. Kringelbach, E. A. Stark, C. Alexander, M. H. Bornstein, A. Stein On cuteness: unlocking the parental brain and beyond - PMC - The History of Farm Foxes Undermines the Animal Domestication Syndrome - Kathryn A. Lord, Greger Larson, Raymond P. Coppinger, Elinor K. Karlsson The History of Farm Foxes Undermines the Animal Domestication Syndrome: Trends in Ecology & Evolution відэа: - лекцыя Роберта Сапольскі на тэму эталёгіі https://youtu.be/ISVaoLlW104?si=6rxrXnv3VTArIAX1 - відэа TED, сьпікер - Дэн Дэннет Dan Dennet: Cute, sexy, sweet, funny https://youtu.be/TzN-uIVkfjg?si=MGVd5YqtyAKq_BfU - відэа TED-Education - Why do we want to squeeze cute things? https://youtu.be/yxsoE3jO8HM?si=8oLcHNNx_dDvQZQp - Why are the things cute? - Vsauce https://youtu.be/Z0zConOPZ8Y?si=yA1stCBg6aUkSPb6 п. п. с.: я вельмі шаную вашую зваротную сувязь! Таму калі ў Вас ёсьць нейкія прпановы, заўвагі, ці проста настрой напісаць мне водгук пасьля праслухоўваньня - абавязкова гэта рабіце! А яшчэ пераходзьце па спасылачцы https://t.me/padzivisja ў тэлеграм-канал падкаста, там у каментарах да пастоў можна дзяліцц
More Episodes
а ці чулі вы калісьці пра сыстэму CRISPR-Cas9? Калі не, то (спойлер) гэтая неверагодная рэч тры гады таму прагрымела ў галіне генэтыкі, ды й так моцна, што гукавая хваля ад гэтага грому перакуліла звычайнае ўспрыманьне геннага рэдагаваньня (эммм…тобок усё) наўпрост дагары нагамі. І водгукі гэтага...
Published 03/08/24
Published 03/08/24
А ці ведалі вы, што зданяў, тагасьветныя сілы, калясьмяротны вопыт, папулярнасьць гамэапатыі, астралёгіі, таро, выявы твараў там, дзе іх няма і ўвогуле ўсё, што падаецца нам магіяй, магчыма патлумачыць навукай? Дый да таго ж, без перабольшваньня, у ста адсодках выпадкаў. У Амэрыцы існуе фонд...
Published 02/05/24