Episodes
Новы выпуск беларускага падкаста "тэхнавука" на роднай мове. Глядзець у відэафармаце яго можна на YouTube-канале "Відзік": https://www.youtube.com/@VidzikYT Таймкоды: 00:00 - Апошні палёт Delta IV Heavy 03:57 - Цёмную энергію паставілі пад сумнеў 09:58 - Мужчыне перасадзілі свіную нырку 11:47 - Даследаванне сіндрома хранічнай стомленасці 15:08 - Бяда с флопі-дыскамі ў метро Сан-Францыска 17:52 - Развітанне са знакамітым робатам Atlas ад Boston Dynamics Падтрымаць мяне можна на Патрэоне:...
Published 04/18/24
Published 04/18/24
Новы выпуск беларускага падкаста "тэхнавука" на роднай мове. Глядзець у відэафармаце яго можна на YouTube-канале "Відзік": https://www.youtube.com/@VidzikYT Таймкоды: 00:00 - ракета японскай Space One падарвалася 01:43 - трэці палёт SpaceX Starship 05:06 - робат Figure 01 з ChatGPT на борце 07:47 - Stratolaunch запусціла амаль гіпергукавы апарат 11:45 - планы на майнінг гелія-3 на Месяцы 15:02 - Apple адмовілася ад уласнага аўтамабіля Падтрымаць мяне можна на Патрэоне:...
Published 03/18/24
Трынаццаты выпуск беларускага падкаста "тэхнавука" на роднай мове. Глядзець у відэафармаце яго можна на YouTube-канале "Відзік": https://www.youtube.com/@VidzikYT Таймкоды: 00:00 - Капсулу з брудам з астэроіда Бенну нарэшце адчынілі 01:58 - Мы перажылі самы гарачы год у гісторыі 03:46 - ядзерная батарэйка ад кітайцаў з Betavolt 07:13 - HoloTile - падлога для VR ад Дыснэй 09:01 - Японія стала пятай краінай, што адолела Месяц 11:03 - Як Rabbit R1 працуе ў рэальным жыцці? Падтрымаць мяне можна...
Published 02/01/24
Трынаццаты выпуск беларускага падкаста "тэхнавука" на роднай мове. Глядзець у видэафармаце яго можна на YouTube-канале "Відзік": https://www.youtube.com/@VidzikYT Таймкоды: 00:00 - SpaceX страціла паскаральнік B1058 01:57 - Starlink для мабільнай сувязі 03:08 - Рэкардсмен па запусках у космас 03:43 - Кітайскі паскаральнік падае з неба 04:20 - Высадка на Месяц адкладаецца 06:27 - Прыватны апарат паляцеў да Месяца, але не даляціць 07:58 - Цікавосткі з CES: складваемы манітор, ШІ памочнік...
Published 01/11/24
Дванаццаты выпуск беларускага падкаста "тэхнавука" на роднай мове. Таймкоды: 00:00 - Памёр Джон Б. Гудэнаф - стваральнік літый-іённая батарэйкі 03:07 - У рэактара тэрмаядзернага сінтэза ITER вялікія праблемы 13:18 - Звышправаднік пакаёвай тэмпературы праверылі і нечакана 15:58 - GPT-4 НЕ прайшла на 100% экзамен MIT Падтрымаць мяне можна на Патрэоне: https://www.patreon.com/aliakhnovich YouTube-шоў "Відзік": https://www.youtube.com/@VidzikYT YouTube-канал stopthatnoise:...
Published 06/28/23
Дзясяты выпуск беларускага падкаста "тэхнавука" на роднай мове. Таймкоды: 00:00 - Лета будзе спякотным 02:35 - Зямля нахілілася праз выпампаваную падземную ваду 05:56 - Пратаколы бяспекі пры вяртанні першых астранаўтаў з Месяца былі паказухуй 09:37 - Boeing і NASA працуюць над новым эфектыўным самалётам 12:01 - Холмс з Theranos ужо сядзіць, але не хоча плаціць Падтрымаць мяне можна на Патрэоне : https://www.patreon.com/aliakhnovich YouTube-шоў"Відзік" :...
Published 06/17/23
Дзясяты выпуск беларускага падкаста "тэхнавука" на роднай мове прысвечаны ацэнкам кавідная хвалі ў Кітаі, неадназначным заявам пра лабараторнае паходжанне каранавіруса, выратавальная аперацыі да МКС, ацэнкі меркаванага заробку SpaceX, зялёны авдарод ды чарговы ліст расчаравання ў Гугле. YouTube-падкаста па спасылцы: https://www.youtube.com/@stopthatnoiseYT Таймкоды: 00:00 - З "Саюза" пацякла вадкасць 03:16 - Вітанкі 04:07 - Колькі зарабляе SpaceX 08:29 - Падзяка патронам 08:49 - Зялёны...
Published 03/06/23
Здароў, слухачы. Два тыдні прайшлі з апошняга выпуску падкаста "тэхнавука". За гэты час адбылося шмат цікавага, трэба паслухаць. Таймлайн: 00:00 - Вітанкі 00:43 - Кітай вяртаецца ў 2020-ы і пачынае выходзіць з бясконцых карантынаў 04:42 - Выпрабаваны вадародны рэактыўны рухавік 08:48 - Кітай дабудаваў сваю асабістую МКС з тайкунаўтамі і даследаваннямі 12:10 - Адмянілі высакосную секунду. Праз 100 гадоў з ей разбяруцца нашы нашчадкі 15:36 - Neuralink Ілана Маска вінавацяць у забойстве 1500...
Published 12/08/22
Вітаю, спадарства. Адразу выбачаюся за магчымыя праблемы з голасам, Я крыху прыхварэў, але адцягваць запіс больш нельга — новы выпуск падкаста тэхнавука з майго рота ў вашы вушы праз стэрыльныя хвалі мабільных сетак. Таймлайн: 00:00 - Вітанкі 00:42 - Калапс крыптабіржы FTX як новы сезон "Крэмніевай даліны" 06:45 - Заснавальніцу Theranos асудзілі на 11 год турмы 16:14 - Space Launch System усёж-такі паляцела да Месяца 20:50 - Першым дабраахвотнікам пералілі штучную кроў 24:00 - Навукоўцы: у...
Published 11/22/22
Вітаю, спадарства. Даўно не чуліся, часу няшмат. Сёння раскажу пра тое, як з кампаній Цукерберга сачыцца кроў, як Твітар стане надмагіллем жалезнага чалавека ў вЫпадку з Іланам Маскам, як Эпл хоча зарабіць усе грошы гэтага свету, як стваральнік інтэрнэту збіраецца удасканаліць свой твор, а невялічкі касмастартап ловіць аркеты з дапамогай верталёта. Нагадаю для моўнай паліцыі, што дасканала беларускую мову я, нажаль, не ведаю, таму гэты выпуск не трэба разглядаць у якасці навучальнага...
Published 11/07/22
Вітаю спадарства. Невялічкі выпуск пра прэзу Apple, няўдачы амерыканскай астранаўтыкі і парада, дзе хавацца напярэдадні ядзернай вайны. Даўно не чуліся, часу мала, таму давайце пакуль так. Яшчэ нагадаю для моўнай паліцыі, што я не філолаг, беларускую мову не ведаю дасканала, толькі вучуся, таму чакайце перыядычна трасяначку. Пагналі. 00:00 - Вітаемся 00:30 - Уражанні з прэзентацыі Apple новых iPhone 08:59 - Месяцовая ракета NASA адмаўляецца ляцець 14:48 - Дзе перазімаваць ядзерную зіму?...
Published 09/08/22
Вітаю, гэта Аляхновіч, падкаст «тэхнавука», дзе я распавядаю вам пра цікавосткі са свету тэхналогій, навукі ды космасу. Таймкоды: 00:00 - Вітаемся 02:27 - У iPhone вернецца лічбавы паказчык зараду батарэі. Але ён крывы як маё жыццё 04:21 - YouTube хоча стаць крамай для стрымінгавых сэрвісаў. Ультыматыўная забаўка 07:24 - Intel НЕСПАДЗЯВАНА зрабіла добрую відэакартку 09:50 - Стома ад разумовай працы таксама мае фізіялагічны падмурак, як і фізічная праца. Звязана з глутаматам у нашым...
Published 08/15/22
Мабыць, я быў вельмі самаўпэўнены, калі сказаў, што з выхадам на новую працу я змагу прытрымлівацца тыднёвага графіку выхада падкасту. Ва ўсялякім разе, гэта новы выпуск падкаста тэхнавука, за мікрафонам Віталь Аляхновіч, сёння на парадку дня: 00:00 - Вітаемся 01:09 - Пра мастацкія нейрасеткі і чаму ад іх пячэ 06:20 - Закранем Цукерберга і метасусвет, за які ён збіраецца весьці барацьбу з Эпл 11:48 - Рагозін, Раскосмас і МКС. Расея збіраецца будаваць сваю станцыю і сысці з міжнароднай? 15:47...
Published 08/08/22
00:00 - Вітаемся 00:51 - Інжынер Google лічыць, што там ажыў штучны інтэлект. Эмоцыі, страхі, душа. Вось усё вось гэта 08:13 - Даражэзны тэлескоп Джеймса Ўэбба падбілі. Космас не такі пусты, як падаецца з Зямлі 13:18 - Жанчыне надрукавалі вуха наўпрост з клетак яе другога вуха 19:15 - А печань навучыліся захоўваць больш за 12 гадзін 23:14 - Крыпта ляціць на йух
Published 06/30/22
Вітаю, гэта Аляхновіч і падкаст "тэхнавука". Другі выпуск затрымаўся амаль на тыдзень. Былі вельмі важныя справы, якім давялося прысвяціць увесь вольны час. Таму гэты эпізод падкаста будзе даволі насычаным. За два тыдні адбылося шмат цікавага. 00:00 - Вітаю 00:25 - Астраномы зрабілі здымак звышмасіўнай чорнай дзіркі ў самым сэрцы нашай галактыкі Млечны Шлях. 06:38 - Атака на RuTube. Сэрвіс аджывае, падазраюць крата 09:29 - Netflix патаннее, АЛЕ... 11:26 - Apple спыняе вытворчасць iPod 14:43 -...
Published 05/26/22
Вітаю, гэта Аляхновіч і падкаст "тэхнавука", дзе па беларуску (а часам трасянкай) я расказваю пра навіны ды цікавосткі са свету тэхналогій, навукі і космасу. Сёння вырашыў распавесці пра два паўшар’і аднаго мазгавога цэнтра кампаніі Эпл, прычыну смерці пацыента са свіным сэрцам і сітуацыю вакол МКС. 00:00 - Уступ з гучаннем чорнай дзіркі 01:11 - Журналіст The Times напісаў кнігу «Пасля Сціва: як Apple стала кампаніяй на трыльён даляраў і страціла душу». Ён пагутарыў з двумя сотнямі цяперашніх...
Published 05/10/22
Вітаю, гэта Аляхновіч і падкаст пра тэхналогіі, навуку і космас на беларускай мове. Эпізод пілотны, не ведаю як складзецца яго лёс, бо вольна размаўляць па-беларуску, асабліва на такія складаныя тэмы для мяне яшчэ цяжка: лексічны апарат пакідае жадаць лепшага. Напрыклад, "вывады", што вы тут чпачуеце, павінны гучаць як "высновы". Але я паспрабую, а з часам, спадзяюся, буду ўдасканальвацца і налаўчуся да беглай гаворкі. Нягледзечы на тое, што за вакном ужо травень, пілотны эпізод будзе...
Published 05/03/22