Як жывуць і даследуюцца Трышынскія могілкі ў Берасці? | Іван Чайчыц
Listen now
Description
⭐️ Госць эпізода - Іван Чайчыц, берасцейскі краязнаўца, некрапаліст, які даследуе Трышынскія могілкі ў Берасці. Таксама некалькі год таму спадар Іван напісаў кнігу "Нататкі берасцейскага некрапаліста". Аб чым ідзе гаворка? 🔻 як спадар Іван заахвоціўся і пачаў даследаваць могліцы; 🔻 хто з выбітных дзеячаў пахаваны на Трышынскіх могліцах; 🔻 топ-5 помнікаў з пункта гледжання эстэтыкі; 🔻 топ-5 помнікаў з пункта гледжання гісторыі; 🔻 у каго эпітафіі на помніку напісаны па-беларуску; 🔻 які лёс у прыгажэзнай чыгуннай лавы з могліцы; 🔻 чаму людзі меняюць старыя помнікі на новыя; 🔻 як змагаюцца з вандаламі-металаздабытчыкамі і хто яшчэ сапсуе некропальную культуру; 🔻 чаго не хапае Трышынскім могліцам у сучасны час. 📣 У каго было ці з’явілася жаданне быць дачыненым да даследаванняў могліц, асабліва да дыджыталізацыі, напішыце спадару Івану. Facebook-старонка Івана Чайчыца: https://www.facebook.com/chaichits.iwan Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
More Episodes
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. Дзейнасць Аляксея шырокая, таму мы пашырылі нашу размову на два эпізоды, то бок наступны эпізод выйдзе таксама з Аляксеем, але ж ён будзе пра габрэйскую спадчыну...
Published 05/14/24
Арганізаваныя эксурсіі і туры - гэта ано дробная частка могілкавага турызма, і гэта тое, што ўспрымаецца праз шаблоны. У Беларусі могілкавы турызм дык увогуле свой "іншасвет": гэта пра традыцыі, гісторыю і эстэтыку. Паслухайце эпізод, каб па-іншаму паглядзець на нашу могілкавую спадчыну! Пра...
Published 04/30/24
Published 04/30/24