Стараверы Заходняга Падзвіння | Вольга Барышнікава
Listen now
Description
⭐️ Госць эпізода - Вольга Барышнікава, нашчадніца старавераў і даследчыца музычнага фальклора старавераў Заходняга Падзвіння. Воліны продкі-стараверы жылі ў вёсцы Каралева Шаркаўшчынскага раёна, таму ў гэтым эпізодзе гаворка пойдзе менавіта пра старавераў-беспапоўцаў Заходняга Падзвіння. Аб чым ідзе гаворка? 🔻 уплыў стараверскага выхавання на Вольгу ў дзяцінстве; 🔻 чым адрозніваецца стараверская царква ад праваслаўнай; 🔻 як уладкаваны стараверскія могліцы; 🔻 як праходзіць пахавальны абрад старавераў; 🔻 экспедыцыі і пахавальныя вузелкі стараверак; 🔻 як спяваюць і танчаць крутухі? 🔻 стараверскія імёны і сямейная рэліквія Вольгі; 🔻 шлюбы старавераў і скраданне нявест. Усё гэта, канешне, суправаджаецца ўласнымі гісторыямі і ўражаннямі. Цуд 💥 🎶 У суправаджэнне Воліным расказам пра царкву і пахавальны абрад можна пачуць вінілавы запіс 1987 года хора стараабрадцаў паморскага сагласу. Facebook-старонка Вольгі Барышнікавай: https://www.facebook.com/volha.fiodarava Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
More Episodes
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. Дзейнасць Аляксея шырокая, таму мы пашырылі нашу размову на два эпізоды, то бок наступны эпізод выйдзе таксама з Аляксеем, але ж ён будзе пра габрэйскую спадчыну...
Published 05/14/24
Арганізаваныя эксурсіі і туры - гэта ано дробная частка могілкавага турызма, і гэта тое, што ўспрымаецца праз шаблоны. У Беларусі могілкавы турызм дык увогуле свой "іншасвет": гэта пра традыцыі, гісторыю і эстэтыку. Паслухайце эпізод, каб па-іншаму паглядзець на нашу могілкавую спадчыну! Пра...
Published 04/30/24
Published 04/30/24