Этнаграфічныя экспедыцыі | Юзаф Абрэмбскі і вёскі Палесся
Listen now
Description
⭐️ Госць эпізода - Юзаф Абрэмбскі. Дакладней, выпуск - не з госцем, а пра яго дзейнасці на Палессі. Юзаф Абрэмбскі заахвоціўшыся этнасацыялогіяй наведвае два разы Палессе: першы раз - масштабная экспедыцыя па ўсіх частках Палесся ў 1934 годзе, другі - экспедыя, уявіце, на тры месяцы ў вёску Альманы Столінскага раёна. У эпізодзе разглядаем наведванні Юзафа Абрэмбскага чатырох вёсак па раёнах у слупок: Люсіна і Макава ў Ганцавіцкім раёне, Езярніца ў Лунінецкім і Альманы ў Столінскім.   Аб чым ідзе гаворка ў падкасце? 🔻 як у Юзафа з'яўляўся інтарэс да экспедыцыі і этнасацыялогіі; 🔻 як ладзілі жыхары вёскі Макава з солтысам? 🔻 за што сажалі жыхароў Макава пры Польшчы? 🔻 як жыхар вёскі Люсіна станавіўся баптыстам? 🔻 які быў календар працы ў жыхароў Язерніцы? 🔻 ведзьмарства ў Езярніцы і забарона на пазычанне; 🔻 як польская школа ў Альманах руйнавала палескую культуру? 🔻 якія мапы Юзаф Абрэмбскі стварыў у Альманах? 🎶 Напрыканцы эпізода спяваюць жыхаркі вёскі Альманы Столінскага раёну. Спевы ўзяты з фільма Ганны Энгелькінг "Альманы". Праект, прысвечаны дзейнасці Юзафа Абрэмбскага: https://ispan.waw.pl/obrebski/ Фільм Ганны Энгелькінг "Альманы": https://youtu.be/LabeXF2btsU Фотаархіў Юзафа Абрэмбскага: https://credo.library.umass.edu/search?q=mums599 Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
More Episodes
Published 06/05/24
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. У папярэднім выпуску была размова пра лёс мястэчка, яго матэрыяльную спадчыну і што Аляксей робіць з ёй. У гэтым жа эпізодзе размов пойдзе пра габрэйскі бок...
Published 05/21/24
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. Дзейнасць Аляксея шырокая, таму мы пашырылі нашу размову на два эпізоды, то бок наступны эпізод выйдзе таксама з Аляксеем, але ж ён будзе пра габрэйскую спадчыну...
Published 05/14/24