Як працуе краязнаўчы музей? | Музей Беларускага Палесся і Ганна Садоўская
Listen now
Description
⭐️ Госць эпізода - Ганна Садоўская, былая супрацоўніца музея ў Пінску. Ганна актыўна працавала ў музеі з 2012 году і сышла з пасады некалькі месяцаў таму. Атрымалася шчырая і карысная размова, каб асэнсаваць усё тое, што адбываецца ў музейнай справе і задумацца аб тым, як гэта павінна працаваць. Аб чым ідзе размова? 🔻як Ганна трапіла ў музей і чаму сышла адтуль; 🔻якія экспанаты найбольш каштоўныя ў музеі; 🔻ці ездзіць музей у этнаграфічныя экспедыцыі; 🔻чаму ў музеі праводзяцца выставы з дыназаўрамі і Angry Birds; 🔻чаму няма тэрмінала для аплаты квіткоў і дзе сайт; 🔻ці адпавядае музей сваёй назве? Сацсеткі музея былі ўласнай інцыятывай Ганны, таму з яе сыходам яны амаль не вядуцца. ❗️ Instagram музея Беларускага Палесся: https://www.instagram.com/museum_pinsk/ Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
More Episodes
Published 06/05/24
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. У папярэднім выпуску была размова пра лёс мястэчка, яго матэрыяльную спадчыну і што Аляксей робіць з ёй. У гэтым жа эпізодзе размов пойдзе пра габрэйскі бок...
Published 05/21/24
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. Дзейнасць Аляксея шырокая, таму мы пашырылі нашу размову на два эпізоды, то бок наступны эпізод выйдзе таксама з Аляксеем, але ж ён будзе пра габрэйскую спадчыну...
Published 05/14/24