Як аднаўляецца сядзіба батаніка Адамава? | Максім Жукаў
Listen now
Description
⭐️ Госць эпізода - Максім Жукаў, прадпрымальнік з Віцебска і ўладальнік сядзібы Адамавых у Вялікіх Лётцах. Уладальнік, таму што спадар Максім набыў маёнтак і выканаў неабходныя патрабаванні. Сёння як раз і будзе размова пра тое, як праходзілі гэтыя тры гады, што было зроблена, якія планы і з якімі перашкодамі сутыкаўся ды і па сённяшні час сутыкаецца спадар Максім. Аб чым жа пойдзе размова? 🔻 першае знаёмства з сядзібаю Максіма і тагачасныя ўражанні (спойлер: гэта сметнік, парослы хмызняком), 🔻 што адбывалася да прыезда батаніка Адамава ў Лётцы, 🔻 што мы ведаем непасрэдна пра Уладзіміра Адамава (хм, ано дробныя факты), 🔻 як набывалася сядзіба і якія былі да гэтага патрабаванні, 🔻 чаму былы ўладальнік не адолеў маёнтак, 🔻 колькі грошай трэба на рэстаўрацыйныя працы, 🔻 як вядзецца бюракратычная барацьба з мясцовымі ўладамі, 🔻 як адны людзі дампагаюць, а іншыя не задаволены справаю Максіма. 📍 Сядзіба Адамавых месціцца ў вёсцы Вялікія Лётцы (Віцебскі раён) А тут яе каардынаты: 55.198743, 29.965834 Карысная размова пра спадчыну і рэчаіснасць з паўночнага ўсходу Беларусі! Асаблівая падзяка патронам за падтрымку! ❗️ Instagram-старонка Максіма Жукава: instagram.com/adamovmanor ❗️ Facebook-старонка Максіма Жукава: facebook.com/profile.php?id=100000057109969 ❗️ Facebook-старонка праекта сядзібы Адамава: acebook.com/adamovmanor ❗️ Youtube-канал праекта сядзібы Адамава: youtube.com/@adamovmanor ❗️ Старонка Вікіпедыі пра батаніка Уладзіміра Адамава Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby
More Episodes
Published 06/05/24
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. У папярэднім выпуску была размова пра лёс мястэчка, яго матэрыяльную спадчыну і што Аляксей робіць з ёй. У гэтым жа эпізодзе размов пойдзе пра габрэйскі бок...
Published 05/21/24