Спадчына Храптовічаў у Шчорсах: што мелі, як ратавалі і што будзе далей | Ганна Булда
Listen now
Description
⭐️ Госця эпізода - Ганна Булда, заснавальніца і кіраўніца ліквідаванага фонда “Шчорсы і Храптовічы”. Спадарыня Ганна прыйшла да дзейнасці ў Шчорсах праз сон, пошукі неабходнай сядзібы і дыпломны праект у ўніверістэце. Фонд быў створаны ў 2017 годзе і за гэты час была праведзена вялізарная праца, каб захаваць матэрыяльную спадчыну Храптовічаў, літаральна паказаць яе за хмызнякамі і заахвоціць грамадства праз летнікі, супрацу з інстытутамі і актывістамі. Аб чым ідзе размова? як спадарыня Ганна праз сон прыйшла да сядзібы; як ствараўся фонд і якія былі першыя крокі; што было зроблена ў першыя гады дзейнасці фонда; што з сябе ўяўляе сядзібны комплекс; чаму сядзіба ў Шчорсах павінна быць аб’ектам міжнароднага знаячэння; чаму гаспадарчы двор стаіць ў кіламетры ад сядзібы і выглядае нібыта палац; як вярталіся кнігі з бібліятэкі Храптовічаў; дзе можа знаходзіцца культурная спадчына Храптовічаў; як наладжваўся кантакт фонда з грамадствам; якімі былі стасункі з сядзібай Шчорсы; якія перспектывы ліквідаванага фонда і сядзібнага комплекса Храптовічаў. Шчырая парада - даслухаць выпуск да канца. Там кранальны і ёмісты адказ пра сучасны стан тых, хто займаўся і займаецца беларускай культурай.  ❗️ Сядзібны комплекс Храптовічаў месціцца ў вёсцы Шчорсы (Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць). Сайт сядзібы Хратопвічаў (перароблены сайт фонда "Шчорсы"): ⁠chreptowicz.org⁠  Facebook-старонка сядзібы Храптовічаў: ⁠https://www.facebook.com/chreptowicz.org⁠  Facebook-старонка Ганны Булда: ⁠https://www.facebook.com/anbulda⁠  Асобая падзяка патронам за падтрымку! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: ⁠https://t.me/vandra_by⁠❗️ Падтрымайце праект на Patreon: ⁠https://www.patreon.com/vandraby⁠
More Episodes
Published 06/05/24
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. У папярэднім выпуску была размова пра лёс мястэчка, яго матэрыяльную спадчыну і што Аляксей робіць з ёй. У гэтым жа эпізодзе размов пойдзе пра габрэйскі бок...
Published 05/21/24
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. Дзейнасць Аляксея шырокая, таму мы пашырылі нашу размову на два эпізоды, то бок наступны эпізод выйдзе таксама з Аляксеем, але ж ён будзе пра габрэйскую спадчыну...
Published 05/14/24