Цюльпаны, гель для душа, капіталізм: што не так з гендарнымі святамі?
Listen now
Description
23 лютага і 8 сакавіка – дні, калі прынята віншаваць мужчын з тым, што яны мужчыны, а жанчын – з тым што яны жанчыны. Пры гэтым і на тых і на другіх выліваюцца тонны гендарных стэрэатыпаў і прадпісанняў, як сябе трэба паводзіць з-за тваёй палавой прыналежнасці. Мужчына мусіць быць моцным, а жанчына – прыгожай, напрыклад. Але які сэнс першапачаткова быў у гэтых святаў? Што адзначаюць феміністкі 8 сакавіка? Адкуль нават у жаночым свяце столькі мізагініі? Ці святкуюць дні жанчын і мужчын у Еўропах? Адказвае на ўсе гэтыя пытанні ў чарговым выпуску падкаста “За мяжой”. Праекты, ахвяраванні якім, больш карысныя за цюльпаны: Збор “Вясны” і “Girls Power Belarus” на дапамогу палітвязынкам https://bysol.org/ru/initiatives/8march/ Медыя-праект палітвязынка https://www.instagram.com/politvyazynka/ Мартинка – дапамога ўкраін_кам https://www.instagram.com/martynka_help/ Tendernagender – псіхалагічная дапамога беларуск_ам https://www.instagram.com/tendernagender/ Цікавыя праекты для пачытаць і паслухаць: 8 сакавіка: цюльпаны, феміністкі і мілітарызм https://budzma.org/news/8-sakavika-tsyulpany-feministki-i-militaryzm.html Падкаст польскіх хлопцаў, якія змагаюцца з патрыярхатам https://anchor.fm/chlopaki Сімона дэ Бавуар “Другі пол” – фрагмент па-беларуску - http://prajdzisvet.org/texts/prose/druhi-pol.html “Небачныя жанчына” – кніга, якая была ўзгаданая ў выпуску https://www.goodreads.com/book/show/41104077-invisible-women\ Наш інстаграм https://www.instagram.com/za_miazhoj/?igshid=YmMyMTA2M2Y%3D Наш патрыён https://www.patreon.com/Zamiazhoy
More Episodes
Мы не памерлі! Мы нават не згубілі розум канчаткова, не спіліся, не страцілі хату. Мы ставілі падкаст на паўзу, бо мелі розныя акалічнасці, пра якія падрабязна распавядаем вам у новым выпуску! Псіхатэрапія, Wen-Do, дэпрэсія, новая праца, пераезды і шмат іншых сумна-мемных гісторый – і ўсё гэта ў...
Published 11/15/23
Published 11/15/23
У другім выпуску эмігранцка-феміністычнага падкаста “За мяжой” паразмаўлялі з журналісткай Дашай Спевак аб тым, чаму Сакартвэла, а не Грузія, чым мясцовыя мужчыны адрозніваюцца ад нашых, і як мы ўсе перажылі першае сутыкненне з новай культурай. У выпуску былі выкарыстаныя фрагменты з відэа: Мы...
Published 02/17/23