Episodes
Мы не памерлі! Мы нават не згубілі розум канчаткова, не спіліся, не страцілі хату. Мы ставілі падкаст на паўзу, бо мелі розныя акалічнасці, пра якія падрабязна распавядаем вам у новым выпуску! Псіхатэрапія, Wen-Do, дэпрэсія, новая праца, пераезды і шмат іншых сумна-мемных гісторый – і ўсё гэта ў чацвёртым выпуску нашага падкаста. Наш інстаграм: https://instagram.com/za_miazhoj?igshid=MThkenlrMmdmaXpqOA==
Published 11/15/23
Published 11/15/23
23 лютага і 8 сакавіка – дні, калі прынята віншаваць мужчын з тым, што яны мужчыны, а жанчын – з тым што яны жанчыны. Пры гэтым і на тых і на другіх выліваюцца тонны гендарных стэрэатыпаў і прадпісанняў, як сябе трэба паводзіць з-за тваёй палавой прыналежнасці. Мужчына мусіць быць моцным, а жанчына – прыгожай, напрыклад. Але які сэнс першапачаткова быў у гэтых святаў? Што адзначаюць феміністкі 8 сакавіка? Адкуль нават у жаночым свяце столькі мізагініі? Ці святкуюць дні жанчын і мужчын у...
Published 03/08/23
У другім выпуску эмігранцка-феміністычнага падкаста “За мяжой” паразмаўлялі з журналісткай Дашай Спевак аб тым, чаму Сакартвэла, а не Грузія, чым мясцовыя мужчыны адрозніваюцца ад нашых, і як мы ўсе перажылі першае сутыкненне з новай культурай. У выпуску былі выкарыстаныя фрагменты з відэа: Мы беларусы, YouTube-канал Danuta Вольны хор – Мы выйдзем шчыльнымі радамі ("Ваяцкі марш"), YouTube-канал БЕЛСАТ MUSIC ЛИТОВСКИЙ ЯЗЫК - 1 УРОК - ЗНАКОМСТВО – Susipažinimas, YouTube-канал...
Published 02/17/23
У першым выпуску мы - дзеячка культуры Аляксандра Гушчы і журналісткі Дар'я Гардзейчык і Аксана Дабрыянец - распавядаем, як апынуліся ў эміграцыі, і з чым там сутыкнуліся. Чаму, седзячы ў благасных Еўропах, беларус_кі ўвесь час аб нечым ныюць? Як адкрыццё візы дапамагае сталенню? Каму больш складана за мяжой: жанчыннам ці мужчынам. І, галоўнае, з-за чаго хлопцы засоўваюць свае эмоцыі ў сраку? Наш патрыён Наш інстаграм 00:00 – Уступ 00:48 – Хто я? Журналістка Дар’я Гардзейчык 01:47 –...
Published 01/30/23