Episodes
Вітаю! Зачакаліся шаноўныя новай байкі? То вось вам. Сёняшні апавяд будзе пра сучасное і мінулае. Пра тое, як Напалеон вайною  на ўсход хадзіў,  пра страты вялізныя войска ягонага  пад час пераправы   праз рэчку Бярэзіну пад Барысавам і пра тое, які мясьціны гэтыя зараз  ў чалавечай памяці пазначаныя. А распавядзе пра гэта знаўца падзей   і даўні сябра мой, Ігар Груца,  дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў  Мінскага Педагагічнага ўніверсітэта.. То слухаем. 
Published 10/30/23
У гэты выпуску раскажу, хто як і калі стварыў для беларускай тэлевізіі  запамінальную   ляльку і песеньку пра “Дзеда - барадзеда”.  Пачуеце яе ў традыцыйным выкананьні. Зразумееце, пры чым тут культавы бард  Лявон Вольскі з ягонымі сямейнымі  ўспамінамі. То слухаем.
Published 10/06/23
Вітаю!  Акурат зараз,   у гэтыя залатыя  восеньскія  часы,  дзень зноўку роўным ночы стаў.  Па традыцыі, свята завяршэння збору ўраджаю да гэтай пары  прымеркавана. Вось і прапаную паслухаць, адкуль гэтая традыцыя цягнецца, як выглядае, у што па крысе пераўтвараецца.
Published 09/22/23
Запрашаю вас  гэтаю байкаю да чароўнага святла  чыгуначнага руху далучыцца :)  Калі,  дзе, як  навошта чыгунка ды паравозы   з’явіліся. Чаму  мой лёс так моцна  з імі зьнітаваным атрымаўся.
Published 09/12/23
Паслухайце сёння  гамонку пра  сумную і цёмную старонку нашай Еўрапейскай гісторыі. Пра Халакост – масавае знішчэнне ў Еўропе габрэйскага насельніцтва і  яго  брудныя  праяўленні на тэрыторыі Беларусі.  З дапамогаю  сябра майго шматгадовага, а па сумяшчальніцтву - прафесара,  загадчыка  кафедры гісторыі і сацыяльных навук Лінгвістычнага ўніверсітэта Сяргея Новікава. 
Published 09/08/23
А зараз “пачастую”  вас байкаю пра выпрабаванні, якія    суправаджалі, здараліся,  трапляліся на маім аўтамабільным шляху.   З прыправаю авантурызму. Паслухаць, без аніякіх абмежаванняў, можна проста тут. Ды з уласным досьведаім параўнаць. То запрашаю.
Published 08/25/23
Звяртаючыся зноўку  да асобы Францыска Скарыны хачу  пра яго няпростыя жыццёвыя  стасункі з габрэямі расказаць. Як дапамогу ад адных і  і пераслед ад другіх яму давялося  атрымаць. Згоду дапамагчы ў гэтым ласкава дала  кандыдат гістарычных навук Ніна Скеп’ян, старшыня Беларускага інстытута ў Празе.  Ды ў дадатак  паразважаць пра тое, як і калі габрэі ў Еўропе з’явілся,  чым займаліся, чаму і калі этнонім  “жыды” абразліва здеклівым стаў. Паколькі Патрэон у Беларусі ўсё больш недасяжным...
Published 08/11/23
Хачу расказаць сёння пра эпоху бронзы на тэрыторыі Беларусі. Дзе і як   людзі жылі ў тыя часы. Што навучылся рабіць, якія сёняшнія  культы маюць тагачаснае паходжанне. Дапаможа мне ў гэтым сябра студэнцкі. Зараз -- выбітны беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікола Крывальцэвіч.  То хадзем!
Published 07/28/23
Сёння пазнаёмлю вас з  улюбённым музеем сваім. Што ў  Стамбуле  створаны і  назоў  інтрыгуючы мае  “Музей цнатлівасьці”. Пры чым “цнатлівасьць” да музея. Як сэнс  слова гэтага  трасфармаваўся  ў часе.  З тым, якія гульні вырабляе з “цнатлівасьцю”  Архан Памук -- атрымальнік Нобелеўскай прэміі ў літаратуры. Як раман, музей,  каталог і  фільм гэтую катэгорыю па рознаму інтэрпрэтуюць. Працяг   жа апавяду пра  пра страту цнатлівасьць прадметамі, людзьмі,  гарадамі  даслухаць можна...
Published 07/14/23
Запрашаю вас зноўку туманны Альбіон наведаць. Гэтым разам, каб гасцінныя дзверы ўнікальнага  куточку беларушчыны там прыадчыніць. Дазнацца больш пра  яшчэ адзін фенамен  трыадзінства  “біліятэка-музей-выдавецтва”, якая  імя  Скарынава годна носіць.    Тых хто  больш ціквостак  пачуць захоча ад Караліны Мацкевіч, куратаркі кніжнай  калекцый, запрашаю далучыцца да патрэона   www.patreon.com/belarusianfables.   Там  поўную расшыфроўку інтэрв’ю знайсьці можна ды...
Published 06/30/23
Не змог  утрымацца, каб мацуючы дух прадпрыймальніцкі,   не расказаць  пра вынаходніцтва прэса друкавальнага. Пра эксперыменты з ім   Скарынавыя. Тых жа, хто   гісторыяю  аднаўлення падобнага прэса ў Вільні зацікавіўся, запрашаю за мною на патрэон  перайсьці  www.patreon.com/belarusianfables .  Дзе пачуеце як мастакі Святлана Пятушкова і Андрэй Шапароў, сямейка беларусаў прадпрыймальных,  спрыт свой на справу добрую накіравалі.   Там сама  поўны тэкст байкі  можна прачытаць, фотаздымкі...
Published 06/16/23
Працягваючы вандроўкі па музею-запаведніку “Заслаўе”,  прапаную  перамясьціцца з музея Беларускай маляванкі, што ў  былым флігелі палаца ўласнікаў Заслаўя Пшаздзецкіх  размясьціўся,  на другі  бок ад   чыгуначнай станцыі “Беларусь”. Па валах Заслаўскага замка часоў Глябовічаў прагуляцца. Каб жа   апавяд пра  разбудову фартэцыі  цалкам паслухаць,   запрашаю на патрэон перайсьці  www.patreon.com/belarusianfables.     Там можна   поўны тэкст байкі прачытаць, інтэрв’ю  са слынным дасьледчыкам...
Published 06/02/23
 Працягваючы гаворку пра самабытных мастакоў Беларускіх,  раскажу сёння пра лёс і творчасьць Алены Кіш.   Пра тое, як яе працы пад адзін дах з працамі Язапа Драздовіча патрапілі паслухаць можна на патрэон перайшоўшы. www.patreon.com/belarusianfables.     Там  галоўны захавальнік музея-запаведніка   “Заслаўе” Аляксандр Рак пра стварэнне с музея Беларускай  маляванкі  ў складзе запаведніка распавядзе. Адрыццё новага музея акурат сёння, у звязку са святкаваннем Міжнароднага дня музеяў,...
Published 05/19/23
Сабраў гэтым разам папярэднія замалёўкі пра жыццёвы шляхкалямузейны.  Уласны. Ды агучыў. “Можа не паможа, але не пашкодзіць”- як казала некалі  мая бабця Надзея.  Тых жа, хто   на чужых памылках вучыцца спрабуе, запрашаю перайсьці  па спасылцы www.patreon.com/belarusianfables.     ў Краіну Байкію. Дзе працяг пакручастай байкі  даслухаць можна,  ды  поўны тэкст прачытаць, фотаздымкі людзей уплывовых пабачыць.   Са слоўнічкам пазнаёміцца, ды  на  пытанні паспрабаваць адказаць. Жартаўлівыя. Каб...
Published 05/12/23
Прапаную сёння паслухаць апавяд пра магчымыя стасункі  Францыска Скарыны  з Марцінам Лютэрам – яшчэ адным Волатам Адраджэння. Пра тое, як   боязь аднаго з іх не дазволіла ім добра пазнаёміцца і, магчыма, справу цікавую разам распачаць. Калі ж да дэталёвых характарыстык,  прычын і матываў цікаўнасьць застанецца,  запрашаю байку да канца даслухаць на патрэоне: ⁠www.patreon.com/belarusianfables.   Да поўнага  тэксту  далучыцца,   на фотаздымкамі  героя ды асяродку тагачаснага  пагледзець.   Са...
Published 04/28/23
Паслухайце чарговую байку з  вандроўнага цыклу. Як і калі давялося мне Азію далёкую на свае вочы пабачыць. Да Непала  даляцець.  За жыццём людзей простых паназіраць.  Да веры іншай  дакрануцца.   Да трыдыцый ды спадчыны мясцовай.    Смачных страваў з  напоямі  пакаштаваць. У Гімалаі ўзкараскацца,  каб  ранак неверагодна прыгожы  там сустрэць. Ды  вярнуцца пад уплывам ураджанняў моцных.  Якія пяць гадоў  у душы жылі. Ды нарэшце вонкі вырваліся. Тых жа, хто насамрэч вандроўкамі далёкімі...
Published 03/31/23
А гэтая  байка пра тое, як лёсы чалавечыя пераменлівымі бываюць.  І чаму ад турмы ды сумы лепей не адракацца.  На жыццёвым прыкладзе Францыска Скарыны. Дазнацца пра падзеі далёкія дапамог мне лацініст вядомы, кандыдат філалагічных  навук Алесь Жлутка. Тых жа, хто ж схоча  дазнацца за што,   калі і як надоўга  лёс Скарыны з турмою  перакрыжаваўся,  пры чым тут Познань на патрэон запрашаю. www.patreon.com/belarusianfables.  Каб працяг інтэрв’ю паслухаць,  поўны тэкст  гамонкі прачытаць, у...
Published 03/17/23
А вось і вясна на носе. Паслухайце пра тое, калі і  навошта  беларусы святкаваць надыход вясны пачалі, як гэта абывалася, якія  звычаі да нашых дзён дайшлі. Тых, каго насамрэч сутнасьць свята зацікавіла,  запрашаю перайсьці  па спасылцы www.patreon.com/belarusianfables. Дзе ня толькі  працяг байкі  даслухаць можна,  але і поўны тэкст прачытаць, песьні вясновыя паслухаць, у фотаздымкі ўгледзецца, са слоўнічкам пазнаёміцца, ды  на  пытанні жартаўлівыя паспрабаваць адказаць. Каб веды замацаваць...
Published 03/03/23
Чарговая байка зноў Скарыніяне прысвечана. Пачнем больш пільна ў гравюры Скарынавы ўглядацца.  Дзеля чаго  яны рабіліся, як называліся і  выглядалі. Якім тэмам былі прысвечаны.  Навошта ён імі пераклады кніжак сваіх упрыгожваў. Што Волат нам праз іх данесьці меўся.  Дапаможа мне ў гэтым гісторык і літаратар з Прагі Сяргей Абламейка. Які, пад час  прэзентацыі ў Вільні кніжак уласных, пра іншую оптыку прачытвання гравюр з захапленнем расказваў. Тых, каго насамрэч іншае  прачытанне гравюр...
Published 02/17/23
А вось і байка пра балоты. Адкуль і як яны на зямлі з’яўляюцца, якую ролю ў прыродзе Беларусі адыгрываць, чаму часам сімвалам Беларусі лічацца.  Пра міфічных насельнікаў гаворка пойдзе, пра літаратуру  высокую і творы, у  якіх балоты апяваюцца.  Тых жа, хто  тэмаю балотаў глыбей зацікавіўся  запрашаю перайсьці за мною  па спасылцы www.patreon.com/belarusianfables  ў Краіну Байкію каб тэкст байкі  прачытаць,  са слоўнічкам пазнаёміцца, ды  на  пытанні жартаўлівыя паспрабаваць  адказаць. Каб...
Published 02/03/23
А вось і байка пра Скарынічаў,  дзяцей Францыскавых. Тым  нешматлікім,  што дасьледчыкі  на сёння валодаюць,  ласкава падзяліўся з намі Павел Котаў, дактарант  Чэшскага    ўніверсітэта  Аламоўц. Пра бацькоў і магчымае месца народзінаў.  Тых жа, хто  насамрэч  зацікавіцца далейшым лёсамі абодвух сыноў, запрашаю перайсьці  па спасылцы www.patreon.com/belarusianfables  ў Краіну Байкію. Дзе ня толькі  працяг байкі  даслухаць можна, генеалагічную схему роду Скарынавага пабачыць, поўны тэкст байкі...
Published 01/20/23
Пачуеце сёння пра тое, як Францыск Скарына  ў Падуі годна  ганаровае званне доктара медыцыны  абараніў. З якіх этапаў іспыт складаўся і пра адмысловы склад прысутных на ім. Пра  значэнне і уплывы, якія  ўласна абарона ды Італійскія кантакты  мелі.  Для Скарыны і для нашчадкаў ягоных. Дапаможа мне ў гэтым  доктарка Вольга Шутава -- даследчыца крыніц гістарычных  і  стваральніца  рэсурсу “Лабараторыя Скарыназнаўства”.  Тых жа, хто  насамрэч італійскімі сюжэтамі з жыцця Францыска Скарыны...
Published 01/06/23
А вось і трэці сезон адчыняецца 🎉 З навацыямі пэўнымі. Чулі ўжо, бадай, пра шчодры падарунак Калядны, які ЮНЕСКА  беларусам зрабіла. Афіцыйна залічыўшы беларускае мастацтва вырабу з  саломы ў спіс наматэр’яльнай спадчыны  сусьветнай. Паслухайце сёння пра рамяство гэтае даўняе. Пра вырабы з саломы шматлікія, якія  беларусам штодня і па сьвятах служылі. Хто  ж насамрэч практыкаю саломапляцення зацікавіцца, дазнацца схоча што гэта за павукі такія, адкуль ўзяліся, што ў хаце робяць, ды як іх...
Published 12/23/22
Адгукнуўшыся на вынік апытання  слухачоў,  новая паўсотнія баек  аповядам пра літару Ў нескладовае распачынаецца. Што за панна такая пад капялюшыкам, калі/адкуль з’явілася, якім чынам сябе падае і як шануецца беларускамі. І беларусамі.  То слухайце.
Published 12/09/22